Мобильная версия
ГОСОРГАНЫ
Лента новостей
Все новости

ВЫБОРЫ-2015. Программа кандидата в Президенты Республики Беларусь Татьяны Короткевич

Политика 22.09.2015 | 09:05

ПЕРАДВЫБАРНАЯ ПРАГРАМА КАНДЫДАТА Ў ПРЭЗІДЭНТЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ТАЦЦЯНЫ КАРАТКЕВІЧ

Прэзідэнт павінен накіраваць сваю дзейнасць на стварэнне ўмоў для павышэння ўзроўню і якасці жыцця грамадзян Беларусі. Гэта можа быць зроблена толькі на аснове эфектыўнай эканомікі. Пазітыўныя перамены немагчымыя без правядзення глыбокіх палітычных рэформаў.

Сацыяльная палітыка: клопат пра людзей і сацыяльная справядлівасць

Галоўным прынцыпам сацыяльнай палітыкі павінен стаць прынцып роўных магчымасцяў, заснаваны на сацыяльнай салідарнасці моцных і слабых.

У сацыяльнай сферы неабходна вярнуцца да ўжо задэклараваных у Канстытуцыі гарантый і ажыццявіць шэраг рэформаў:

Медыцына - забяспечыць доступ усіх грамадзян да бясплатнага якаснага медыцынскага абслугоўвання ў дзяржаўных медыцынскіх установах пры паралельным развіцці сістэмы страхавой і прыватнай медыцыны.

Адукацыя - павялічыць інвестыцыі ў адукацыю, якія накіраваць на павелічэнне заробкаў выкладчыкаў і абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы школ і ўніверсітэтаў. Забяспечыць пераемнасць розных узроўняў адукацыі, звязаць іх з рынкам працы. Павысіць сацыяльны статус выкладчыкаў. Вызваліць настаўнікаў ад лішняй адміністрацыйнай і ідэалагічнай нагрузкі. Развіваць дыстанцыйную вышэйшую адукацыю. Размеркаванне павінна быць па жаданні. Адмяніць плату за навучанне ў дзяржаўных навучальных установах з той прычыны, што такая плата супярэчыць Канстытуцыі.

Пенсійнае забеспячэнне - правесці пенсійную рэформу без павышэння пенсійнага ўзросту. Распрацаваць сістэму накапляльных пенсій, дадатковага пенсійнага страхавання, развіваць прыватныя пенсійныя фонды разам з дзяржаўнымі.

Адрасная дапамога - распрацаваць эфектыўную сістэму адрасных грашовых выплат: шматдзетным сем'ям, беспрацоўным, грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі; у тым ліку на праезд у грамадскім транспарце і камунальныя плацяжы. Пашырыць удзел грамадскіх арганізацый у ажыццяўленні сацыяльнай дапамогі насельніцтву праз дзяржаўны заказ.

Рэформа працоўных узаемаадносін - перагледзець кантрактную сістэму найму на працу, адмяніць паборы дзяржавы з грамадзян, якія страцілі працу ў выніку эканамічнага крызісу. Аказаць дапамогу ў набыцці новай спецыяльнасці і ў адкрыцці ўласнай справы.

Пераадоленне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы - аднавіць “чарнобыльскія праграмы" ў поўным аб'ёме. Стварыць эфектыўную сістэму медыцынскага абследавання пацярпелага насельніцтва з ужываннем сучасных методык і абсталявання.

Дапамога сем'ям - аказваць падтрымку сем'ям, садзейнічаць прадпрымальніцкай дзейнасці сем'яў. Падтрымаць будаўніцтва жылля ў рэгіёнах для маладых сем'яў і маладых спецыялістаў, у першую чаргу - індывідуальных жылых дамоў на ўласным зямельным участку.

Партнёрства дзяржавы і бізнесу - распрацаваць сістэму падтрымкі сацыяльна адказнага бізнесу, стымуляваць інвестыцыі працадаўцы ў сістэму сацыяльнай абароны работнікаў свайго прадпрыемства. Увесці падатковыя льготы за спонсарскую падтрымку сацыяльных праектаў.

Эканамічнае абнаўленне: развіццё дзелавой ініцыятывы і прыцягненне інвестыцый

Асновай павышэння ўзроўню і якасці жыцця грамадзян можа стаць толькі эфектыўная эканоміка, якая развіваецца на аснове прынцыпаў і падыходаў, ужо рэалізаваных у паспяховых краінах.

Дзяржаўныя фінансы - забяспечыць незалежнасць Нацыянальнага банка, дамагчыся стабільнасці валюты і абароны ўкладаў, утаймаваць рост цэн, зрабіць даступнымі банкаўскія крэдыты, спыніць растрату дзяржаўных сродкаў па запытах галіновых лабістаў.

Прыцягненне інвестыцый і развіццё бізнес-асяроддзя - забяспечыць стабільнасць, празрыстасць сістэмы падаткаабкладання, пашыраць прымяненне спрошчанага падаткаабкладання. Прыняць Інвестыцыйны кодэкс. Адмяніць канфіскацыйныя меры ў дачыненні да бізнесу. Выключыць паняцце «незаконнае прадпрымальніцтва», правесці дэкрыміналізацыю эканамічных злачынстваў.

Мадэрнізацыя заводаў і прадпрыемстваў

Стварыць антыкрызісныя праграмы для праблемных заводаў, прыцягнуць пад іх інвестыцыі. Прыватызаваць нежыццяздольныя прадпрыемствы. Гарантаваць тым, хто трапіў пад скарачэнне, атрыманне новай прафесіі, забеспячэнне льготным крэдытам для адкрыцця сваёй справы або сацыяльнай падтрымкай у памеры 75% ад заробку на працягу 6 месяцаў.

Больш свабоды і ініцыятывы

Падтрымліваць ініцыятыву кіраўніцтва заводаў і прадпрыемстваў. Забраць у чыноўнікаў правы ўказваць, што і колькі вырабляць.

Развіццё інавацыйных сектараў эканомікі

Стварыць асяроддзе для развіцця канкурэнтаздольных галін - інфармацыйных тэхналогій, экалагічнага турызму, транзіту і лагістыкі, ваенна-прамысловага комплексу, альтэрнатыўнай энергетыкі, інжынірынгу, банкаўскіх паслуг.

Развіццё канкурэнцыі - забяспечыць роўную канкурэнцыю прадпрыемстваў усіх формаў уласнасці, што выкліча зніжэнне коштаў на тавары і паслугі.

Стварэнне працоўных месцаў, стымуляванне самазанятасці

Прыцягваць інвестыцыі і стымуляваць развіццё нацыянальнага бізнесу, якія будуць ствараць новыя працоўныя месцы.

Развіццё энергетычнага сектара - укараніць энергазберагальныя тэхналогіі і развіваць выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі. Ажыццявіць мадэрнізацыю існуючых энергетычных магутнасцяў. Правесці рэвізію рашэння па АЭС аб неабходнасці яе будаўніцтва.

Сельская гаспадарка - рэфармаваць на аснове шматукладнасці, свабоднага развіцця ўсіх формаў уласнасці і стварэння рынку зямлі, падтрымаць развіццё фермерскіх гаспадарак.

Развіццё навукі - аднавіць згубленыя пазіцыі праз стымуляванне ўключэння ў сусветную навуковую кааперацыю і аказанне мэтавай дзяржаўнай падтрымкі эфектыўным распрацоўкам, прыцягнуць да падтрымкі даследаванняў зацікаўленыя прыватныя структуры.

Свабодны фінансавы рынак - выпусціць у свабоднае абарачэнне акцыі. Стварыць новыя магчымасці зберажэнняў, крэдытавання, інвестыцый для грамадзян і прадпрыемстваў, садзейнічаць зніжэнню крэдытнай працэнтнай стаўкі.

Развіццё малых і сярэдніх гарадоў - стымуляваць стварэнне новых заводаў і прадпрыемстваў у рэгіёнах. Павышэнне ўзроўню даходаў і развіццё іпатэкі павінны дазволіць сем'ям набываць уласнае жыллё ў сярэднім за пяць-шэсць гадоў.

Сучасная і эфектыўная дзяржава

Закон стане падмуркам беларускай дзяржавы. Роўнасць усіх перад законам і падзел уладаў зробіць Беларусь багатай і стабільнай краінай.

Канстытуцыйная рэформа - Беларусь павінна быць парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай. Адна і тая ж асоба не павінна займаць пасаду Прэзідэнта больш за два тэрміны. Скараціць паўнамоцтвы прэзідэнта, якія перашкаджаюць функцыянаванню асобных галін улады і эфектыўнай працы дзяржавы.

Рэформа сістэмы мясцовага самакіравання - падпісаць Еўрапейскую Хартыю мясцовага самакіравання. Увесці прамыя выбары мясцовых кіраўнікоў і зрабіць іх залежнымі ад грамадзян, а не ад чыноўнікаў з Цэнтра.

Незалежнасць судовай улады - забяспечыць незалежнасць судоў, выкараніць “тэлефоннае права”.

Эфектыўны дзяржапарат - аптымізаваць колькасць чыноўнікаў, падвысіўшы зарплаты. Адкрыты конкурс стане адзінай формай найму на дзяржаўныя пасады. Усе чыноўнікі на працягу 5 гадоў пройдуць стажыроўкі за мяжой для вывучэння лепшых практык.

Электронны ўрад - публікаваць у інтэрнэце бюджэты ўсіх узроўняў, зарплаты службоўцаў, рашэнні судоў, інфармацыю аб тэндарах, конкурсах на дзяржаўныя пасады. Пазбавіць грамадзян ад бясконцых даведак, пячатак, ліцэнзій. У новай Беларусі прадпрымальнікі змогуць рэгістраваць бізнэс праз інтэрнэт, кожны грамадзянін будзе атрымліваць пашпарт і іншыя дакументы за 15 хвілін.

Грамадзянская супольнасць - стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця некамерцыйных арганізацый, забяспечыць роўны доступ да дзяржаўнага фінансаванню праз удзел у тэндэрах і конкурсах нароўні з дзяржаўнымі.

Знешняя палітыка. Мірная Беларусь: адказнае суседства і нейтралітэт

Беларусь павінна будаваць раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны як са сваімі суседзямі, так і з астатнімі краінамі свету. Знешняя палітыка павінна грунтавацца на нацыянальных інтарэсах і садзейнічаць міру і бяспецы ў нашым рэгіёне.

Сапраўдны нейтралітэт – на самай справе рэалізаваць шматвектарную знешнюю палітыку. Вывесці з краіны замежныя ваенныя базы і аб'екты. Беларусь не будзе ўваходзіць ні ў якія ваенныя блокі, якія могуць уцягнуць яе ва ўзброены канфлікт.

Адказнае суседства - выбудоўваць добрыя і ўзаемавыгадныя адносіны як з Захадам, так і з Усходам, няўхільна выконваючы ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы і патрабуючы гэтага ад нашых партнёраў. Заключыць з Еўрасаюзам дамову аб супрацоўніцтве і партнёрстве. Дамагчыся бязвізавага рэжыму з большасцю краін свету.

Рэгіянальная бяспека - садзейнічаць міру і бяспецы ў рэгіёне. Умацоўваць і мадэрнізаваць нашы ўзброеныя сілы.

Развіццё знешніх эканамічных стасункаў - уступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю, вярнуцца ў рэжым абагульненых прэферэнцый з ЕС, каб забяспечыць бесперашкодную рэалізацыю нашай прадукцыі. Выбудаваць гандлёвы шлях не толькі паміж Усходам і Захадам, але і ад «мора да мора» - паміж поўначчу і поўднем.

Адраджэнне нацыянальнай культуры - аснова беларускай дзяржаўнасці

Беларусь не стане стабільнай дзяржавай, калі не будзе грунтавацца на гістарычных і культурных традыцыях беларускага народа. Улада будзе адраджаць беларускую культуру і ўмацоўваць нацыянальную самасвядомасць як аснову беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай бяспекі.

Прыярытэтная падтрымка сферы культуры - усталяваць падатковыя льготы і стварыць умовы для свабоднай рэалізацыі ініцыятыў грамадзянскай супольнасці і бізнесу, накіраваных на развіццё беларускай культуры, мовы і нацыянальных каштоўнасцяў.

Падтрымка беларускай мовы - прыняць Закон аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, адкрыць Нацыянальны ўніверсітэт, а ў кожным райцэнтры - школу альбо гімназію з выкладаннем усіх прадметаў на беларускай мове. Чыноўнік, дэпутат або кіраўнік дзяржавы абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі.

Свабода слова і друку - зняць існуючыя бар'еры для стварэння свабоднай дзейнасці СМІ і журналістаў.

Свабода веравызнання і павага да асобы - забяспечыць раўнапраўе для ўсіх канфесій і нацыянальна-культурных меншасцяў.

Поўны тэкст праграмы чытайце на www.karatkevich.by.

Новости рубрики Политика
...
Топ-новости
Погода
Минск
Барановичи
Бобруйск
Борисов
Брест
Варшава
Вильнюс
Витебск
Гомель
Гродно
Жлобин
Киев
Лида
Минск
Могилёв
Мозырь
Москва
Орша
Полоцк
Рига
Санкт-Петербург
Солигорск
Карта погоды
Курсы валют
Нацбанк Лучшие курсы
Покупка Продажа
EUR
2.0409 BYN 2.03 BYN 2.038 BYN
USD
1.8694 BYN 1.867 BYN 1.872 BYN
RUB
3.3177 BYN 3.29 BYN 3.307 BYN
Подробнее курсы валют нацбанка Лучшие курсы
ТВ программа

Видео

Лукашенко и Порошенко посетили Чернобыльскую АЭС

Инфографика

Депозиты на семейный капитал В Беларуси с 2015 года действует долгосрочная поддержка многодетных семей в размере $10 тыс. - семейный капитал.
Круглый стол Игорь Могилевич,
Александр Раков,
Андрей Плешкун,
Алексей Красинский,
Наталья Новикова
14 апреля Новая стратегия развития финансового рынка: что изменится до 2020 года
Круглый стол Светлана Уклейко,
Людмила Худенко,
Валентина Гинчук,
Ирина Арефьева,
Валентина Капанёва
21 февраля Качественные программы и учебники - ключ к успешному образованию
Круглый стол Ирина Наркевич,
Анжела Скуранович,
Андрей Колтович,
Александр Мороз,
Ольга Шаройко,
Константин Хрусталев
27 декабря Сфера общественного питания в Беларуси: либерализация рынка и перспективы развития
Круглый стол Александр Валиев,
Геннадий Даниленко,
Михаил Плиско,
Константин Голомидов,
Виктор Острога
19 декабря Минская региональная таможня: диалог в преддверии 95-летнего юбилея
Круглый стол Игорь Чернявский,
Инна Лавринович,
Елена Климович,
Алла Сташкевич,
Ольга Попко,
Татьяна Орлова,
Владимир Счастный
13 декабря Роль ЮНЕСКО в сохранении и продвижении национального культурного наследия Беларуси