ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Воскресенье, 2 октября 2022
Минск +7°C
Все новости
Все новости
Президент
09 июля 2022, 21:44

Лукашэнка: мы ганарымся сваёй зямлёй, не адмовімся ад яе ні пры якіх абставінах

9 лiпеня, Шклоўскi раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ганарацца сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй і ні пры якіх абставінах не адмовяцца ад іх. Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў на свяце "Купалле. Александрыя збірае сяброў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Кожны, хто хоць раз пабываў у нашай краіне, пазнаёміўся з людзьмі, дакладна ведае: мы, беларусы, мудрыя, годныя і вольныя людзі. Мы шануем сваіх продкаў, добра ведаем сваіх герояў. З адкрытай душой сустракаем тых, хто прыйшоў з мірам. Заўсёды гатовыя падзяліцца кавалкам хлеба і даць прытулак тым, хто страціў усё. Мы ганарымся сваёй гісторыяй і сваёй зямлёй. І ні пры якіх абставінах не адмовімся ад гэтай зямлі. Але мы ніколі не дазволім дыктаваць нам, як жыць і што рабіць. Я добра ведаю: сапраўдны беларус - той, хто мае тут дом і заўжды будзе яго абараняць. Калі спатрэбіцца, то і са зброяй у руках. Таму што гэты дом у нас - адзіны. Мы адказныя за яго. І перад тымі, хто быў на гэтай зямлі да нас, і перад тымі, хто прыйдзе пасля нас. Нездарма казалі нашы продкі: "Свая хатка - родная матка, а чужая - мачаха", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, что вельмі рады з году ў год у гэтыя сакральныя для беларускага народа вечары вітаць на гэтым свяце ўсё больш і больш гасцей: "Па-першае, сапраўдных беларусаў - разумных, добрых, сумленных, якія разам, як у нас кажуць, талакой, могуць і працаваць, і святкаваць. Па-другое, шчырых сяброў, што цікавяцца нашай найбагацейшай народнай культурай".
 
"Але, каб яе зразумець, гэту культуру, трэба разам з намі дакрануцца да старажытных беларускіх традыцый, убачыць прыгажосць купальскай ночы, надыхацца водарам квітнеючых летніх палёў", - падкрэслiў беларускі лідар.-0-

Топ-новости
Свежие новости Беларуси