ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Четверг, 18 апреля 2024
Минск +9°C
Все новости
Все новости
Президент
02 сентября 2018, 06:00

Поздравление Президента Беларуси с Днем белорусской письменности

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей

Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі.

Гэта свята - знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі нам неацэнны скарб - родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з'яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка.

2 верасня 2018 г.-0-

ДОСЬЕ: Юбилейный День белорусской письменности в ИвановоДОСЬЕ: Юбилейный День белорусской письменности в Иваново
Неслучайно и то, что День белорусской письменности проводится в первые дни нового учебного года. Образование, информация и культура - три отрасли, которые формируют интеллектуальную элиту нации, ее настоящее и будущее.

Топ-новости
Свежие новости Беларуси