ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Вторник, 23 апреля 2024
Минск Сплошная облачность +3°C
Все новости
Все новости
Президент
04 сентября 2010, 09:01

Поздравление Президента с Днем белорусской письменности

Удзельнікам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства Паважаныя сябры! Дзень беларускага пісьменства - традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання i развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа. Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму i высокіх маральных якасцей грамадзян. Беларусь - радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання i друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i pocквіту сапраўдных талентаў. Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай i непаўторнай палескай зямлі, якую ў свaix творах уславіў выдатны беларускі пісьменнік Іван Мележ, дзе жывуць i плённа працуюць шчырыя i руплівыя людзі. Сардэчна віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымізму. Аляксандр Лукашэнка.
Топ-новости
Свежие новости Беларуси