27 кастрычніка ў Мінску чакаецца шторм

2017-10-23 09:00

Эпіцэнтр прыйдзецца на раён Нямігі. Менавіта тут, у кінатэатры "Масква", 27 кастрычніка адбудзецца прэм'ера галандскага фільма "Шторм: палаючы лiст". Фільм выходзіць у масавы пракат у беларускай агучцы - упершыню ў гісторыі сучаснага беларускага кінапракату.

Кінастужка будзе ісці з 27 кастрычніка па 8 лістапада 2017 года ў шасці кінатэатрах Мінска: velcom cinema, Silver Screen у ГЦ Galileo і Arena City, а таксама "Аўрора", "Беларусь" і "Масква" - а затым будзе прадстаўлена ў іншых гарадах Беларусі.

Ініцыятарамі ўнікальнай кінападзеі выступае кампанія "Кінаконг" сумесна з velcom і "Атлант Тэлекам" у рамках праекта "Беларускія ўікэнды".