Поздравление Президента с Днем белорусской письменности
2010-09-04 09:01
Удзельнікам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Паважаныя сябры!
Дзень беларускага пісьменства - традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасці захавання i развіцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа.
Літаратура, мастацтва заўсёды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму i высокіх маральных якасцей грамадзян. Беларусь - радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню.
У нашай краіне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымліваем развіццё нацыянальнага кнігавыдання i друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i pocквіту сапраўдных талентаў.
Сёлетнія святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнікі, на гасціннай, прыгожай i непаўторнай палескай зямлі, якую ў свaix творах уславіў выдатны беларускі пісьменнік Іван Мележ, дзе жывуць i плённа працуюць шчырыя i руплівыя людзі.
Сардэчна віншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымізму.
Аляксандр Лукашэнка.
Данные соцопроса показывают, что по уровню поддержки избирателей Трамп на 10 п. п. опережает Байдена
БЕЛТА - Новости Беларуси, © Авторское право принадлежит БЕЛТА, 1999-2021гг.
Гиперссылка на источник обязательна. Условия использования материалов.
- размещаются материалы рекламно-информационного характера.