ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Суббота, 11 мая 2024
Минск +6°C
Все новости
Все новости
Общество
22 февраля 2019, 11:38

На рагачоўскім рубяжы

У лютым 1944 года савецкія войскі вялі тут жорсткія баі

У гісторыі Вялікай Айчыннай вайны беларускі горад Рагачоў – адзін з тых стратэгічных аб'ектаў, за вызваленне якіх ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Чырвоная армія вяла надзвычай жорсткія баі. Прычым савецкія войскі ачышчалі яго ад ворага не адзін раз. І назаўсёды гэтыя падзеі адлюстраваліся ў гарадскім летапісе. Адзначаны яны і ў музейнай спадчыне райцэнтра.

Вольга Дорашава, захавальніца фондаў Рагачоўскага музея народнай славы, адразу ўводзіць нас у курс справы:

– Упершыню наш горад вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад¬раздзяленні 63-га стралковага корпуса пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Л. Пятроўскага 13 ліпеня 1941 года ў выніку паспяховага контрнаступлення. Аднак, нягледзячы на мужнасць і гераізм савецкіх салдат, праз месяц фашысты, падцягнуўшы ў раён Рагачова падмацаванні, зноў яго акупіравалі. У чэрвені 1944 года размешчаныя ў горадзе падраздзяленні 3-й арміі 1-га Беларускага фронту распачалі наступленне на абарончыя пазіцыі праціўніка, што знаходзіліся за ракой Друць, і выбілі іх з зарэчнага мікрараёна. Аднак самым памятным за гады Вялікай Айчыннай вайны для рагачоўцаў стаў дзень 24 лютага 1944 года, калі ў час правядзення Рагачоўска-Жлобінскай наступальнай аперацыі большая частка горада была вызвалена ад ненавіснага ворага.

Трэба зазначыць, што ў раёне Рагачова немцы стварылі даволі моцны абарончы рубеж. Прычым паспяхова выкарысталі пры гэтым геаграфічнае размяшчэнне горада – на вялізным участку, пры ўпадзенні ракі Друць у Днепр. Дарэчы, адсюль і наз¬ва Рагачова – паселішча, утворанага "на рагу". Менавіта "рогам" калісьці назвалі жыхары тую мясцовасць паміж дзвюма рэкамі. Фашысты ж на працягу 1943 года сфарміравалі тут магутны плацдарм сваёй абароны. Пярэдні край першай яе паласы праходзіў па высокім беразе Дняпра, з якога праглядалася і прастрэльвалася ўся левабярэжная даліна ракі. Абарончыя збудаванні праціўніка складаліся з дзвюх-трох траншэй, а перад імі размяшчаліся драцяныя загароды і мінныя палі.

Цяжкай перашкодай быў і сам Днепр. У месцах меркаванага фарсіравання абрывісты правы бераг нагадваў сцяну вышынёй 10–15 метраў. Шырыня ракі даходзіла да 300, а глыбіня да 8 метраў. Таўшчыня лёду была меншая за 10 сантыметраў. Многія ўчасткі і зусім не мелі ледзянога покрыва: баючыся раптоўных нападаў нашых войск, гітлераўцы налётамі авіяцыі разбуралі яго. Другая абарончая паласа прыкладна з такімі ж самымі ўмацаваннямі праходзіла па рацэ Друць.

Фарсіраваць Днепр, разграміць гэтыя бастыёны і вызваліць ад ворага горад Рагачоў – такая задача была пастаўлена ў пачатку лютага 1944 года Стаўкай Вярхоўнага Галоўнакамандавання перад генералам арміі К. Ракасоўскім, камандуючым Беларускім фронтам. А той у сваю чаргу даручыў ажыццявіць свой стратэгічны план 3-й арміі на чале з генерал-лейтэнантам А. Гарбатавым.

– Значным тактычным поспехам А. Гарбатава стала выкарыстанне ў баях за Рагачоў 8-га асобнага штрафнога батальёна, – гаворыць Вольга Мікалаеўна. – Гэтым падраздзяленнем камандаваў наш зямляк, ураджэнец Рагачоўшчыны Аркадзь Аляксандравіч Восіпаў. Легендарны чалавек, пасля вайны ён вярнуўся ў горад, дзе і жыў да апошніх сваіх дзён. Калі б справа тычылася звычайнага вайсковага падраздзялення, то за праяўлены гераізм камандзіра дакладна маглі б прадставіць да звання Героя Савецкага Саюза. Але ўсё сталася, як сталася…

Асобны батальён

Аркадзь Аляксандравіч, як вынікае з успамінаў аднапалчан і тых рагачоўцаў, якія яго ведалі, працавалі і жылі побач, быў надзвычай сціплым чалавекам. І да ўсяго яшчэ – не вельмі шматслоўным. Пра сваё ваеннае мінулае, асабліва пра службу ў 8-м асобным штрафным батальёне, расказваць ветэран не любіў. Яно і зразумела: пра воінскае падраздзяленне, якім яму давялося камандаваць, у афіцыйнай гістарыяграфіі Вялікай Айчыннай вайны доўгі час не прынята было згадваць. Нават камандуючы 3-й арміяй 1-га Беларускага фронту генерал-лейтэнант Аляксандр Гарбатаў, у непасрэдным падначаленні якога ў лютым 1944 года якраз і знаходзіўся 8-ы асобны штрафбат, у сваіх мемуарах "Годы и войны" гаворыць пра яго завуаліравана, называючы "сводным отрядом лыжников". Калі ж пасля распаду Савецкага Саюза былі зняты многія табу па асвятленні ваенных падзей, то распытваць Аркадзя Аляксандравіча Восіпава пра баявы шлях падначаленага яму падраздзялення ўжо ніхто не стаў. У студзені 1995-га 83-гадовы ветэран пакінуў гэты свет, і за яго пра легендарны штрафбат расказалі іншыя. Прынамсі, Аляксандр Пыльцын – колішні саслужывец А. Восіпава, які ў 2010 годзе выдаў кнігу "Страницы истории 8-го штрафного батальона Первого Белорусского фронта".

Менавіта гэта выданне, падараванае аўтарам музею, бярэ ў рукі Вольга Мікалаеўна і вядзе гаворку далей:

– Генерал-маёр у адстаўцы, а тады – лейтэнант Аляксандр Пыльцын, у 8-м штрафным батальёне пад камандаваннем А. Восіпава ўзначальваў узвод. Ён адзін з першых грунтоўна і аб'ектыўна расказаў пра такую з'яву, як штрафбат у Вялікай Айчыннай вайне. Зараз вядома, што штрафныя батальёны і штрафныя роты пачалі стварацца ад сярэдзіны 1942 года, пасля выхаду загада Народнага камісара абароны СССР № 227 "Аб мерах па ўмацаванні дысцыпліны і парадку ў Чырвонай Арміі і забароне самавольнага адыходу з баявых пазіцый", больш вядомага на фронце як загад Сталіна "Ні кроку назад!". У такія фарміраванні накіроўваліся ваеннаслужачыя, "чтобы дать им возможность искупить кровью свои преступления перед Родиной". Штрафбаты фарміраваліся з асоб выключна афіцэрскага складу, звычайна тых, хто дапусціў сур'ёзныя парушэнні дысцыпліны ці нейкім чынам праштрафіўся. "Поступал и значительный контингент бывших офицеров, оказавшихся в окружении в первые годы войны, находившихся на оккупированной территории и не участвовавших в партизанском движении (мы так и называли их общим словом "окруженцы"), – піша А. Пыльцын. – Было небольшое количество и освобожденных нашими войсками из немецких концлагерей или бежавших из них бывших военнопленных офицеров, прошедших соответствующую проверку в органах "Смерш" ("Смерть шпионам")". Камандавалі ж былымі камандзірамі спецыяльна падабраныя афіцэры, якія, зразумела, ніколі не мелі дысцыплінарных спагнанняў і былі належным чынам падрыхтаваны для такой нялёгкай службы...

Што датычыцца непасрэдна 8-га асобнага штрафнога батальёна, то сфар¬міраваны ён быў у канцы красавіка 1943 го¬да пад Арлом. У сярэдзіне мая таго ж года яго камандзірам стаў падпалкоўнік А. Восіпаў. Баявое хрышчэнне гэтае спецыфічнае вайсковае падраздзяленне атрымала ў бітве на Курскай дузе. Затым яго баявы шлях пралёг на поўнач Украіны, дзе байцы прымалі ўдзел у вызваленні гарадоў Пуціўль і Чарнігаў. На поўдні Беларусі батальён змагаўся на Лоеўскім плацдарме. Таксама значныя заслугі штрафнікоў пад камандаваннем А. Восіпава ёсць у авалоданні савецкімі войскамі Гомелем і Рэчыцай.

Адразу пасля заканчэння Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі 8-ы асобны штрафны батальён з перадавой быў адпраўлены на папаўненне ў неглыбокі тыл, у вёску Майскае Буда-Кашалёўскага раёна. Па сваім колькасным складзе, паводле сведчання А. Пыльцына, ён "приближался к составу стрелкового полка. Во взводах было до 50 человек, роты иногда насчитывали до 200 бойцов, а батальон – около 850 активных штыков, как говаривали тогда, то есть в 3 раза больше обычного пехотного батальона". Менавіта гэтаму падраздзяленню і быў аддадзены загад на штурм вельмі добра ўмацаванага ворагам рагачоўскага плацдарма.

Штрафны авангард

Нягледзячы на тое, што Рагачоўска-Жлобінская наступальная аперацыя праводзілася падраздзяленнямі 1-га Беларускага фронту, як сцвярджаецца ў гістарычных даведніках аб Вялікай Айчыннай вайне, з 21 па 26 лютага 1944 года, для байцоў 8-га асобнага штрафнога батальёна яна пачалася на некалькі дзён раней.

Карта-схема праведзенай 21-26 лютага 1944 года Рагачоўска-Жлобiнскай наступальнай аперацыi савецкiх войск
Карта-схема праведзенай 21-26 лютага 1944 года Рагачоўска-Жлобiнскай наступальнай аперацыi савецкiх войск

"В ночь на 18 февраля батальон был поднят по тревоге и в срочном порядке, оставив все свои тыловые подразделения и соответствующую охрану в селе Майское, совершил ускоренный пеший марш, преодолев за ночь километров 25, – успамінаў А. Пыльцын. – Сосредоточились мы в лесу ближе к линии фронта уже утром. Там нам немедленно стали выдавать белые маскхалаты, сухие пайки, придали батальону группу саперов и взвод огнеметчиков. К середине дня мы уже были в боевой готовности, еще не зная, какую задачу будем выполнять.

И вскоре нас построили... Оказывается, к нам прибыл командующий 3-й армией генерал-лейтенант Александр Васильевич Горбатов… В своем кратком, весьма эмоциональном выступлении генерал сказал, что перед нами ставится необычайная по сложности и ответственности боевая задача проникновения в тыл противника и активных действий там. И он надеется, что эту задачу мы выполним с честью. А характер задачи, подчеркивал он, свидетельствует о том большом доверии, которое оказывает такому батальону, как наш, командование фронта и армии. Кстати, он сообщил, что со вчерашнего дня, то есть с 17 февраля, наш Белорусский фронт стал называться Первым Белорусским (у гэты дзень толькі выйшла дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання аб перайменаванні Беларускага фронту ў 1-ы Беларускі, датай афіцыйнага фарміравання якога прынята лічыць 24 лютага 1944 года. Дарэчы, 2 красавіка таго ж года паводле новай дырэктывы Стаўкі 1-му Беларускаму фронту вярнулі яго ранейшую назву. Але затым, літаральна праз 10 дзён, яшчэ раз было прынята рашэнне аб змене наймення Беларускага фронту, і ён зноў стаў называцца 1-ы Беларускі фронт. Пры гэтым да новай назвы афіцыйна было прымацавана ўдакладненне – "другога фарміравання". – С. Ж.). Одновременно он пообещал, что если поставленная задача будет выполнена образцово, то всех штрафников, проявивших себя стойкими бойцами, независимо от того, будут ли они ранены, "прольют ли кровь", освободят от дальнейшего пребывания в штрафном батальоне, восстановят в прежних званиях, а особо отличившиеся, кроме того, будут представлены к правительственным наградам".

– Пастаўленая перад штрафбатам А. Восіпава задача была не з лёгкіх, – удакладняе В. Дорашава. – Яго байцам патрэбна было непрыкметна для праціўніка перайсці лінію фронту і, пазбягаючы баявога сутыкнення з ім, адважным кідком выйсці ў тыл, да варожых пазіцый, размешчаных на заходняй ускраіне Рагачова. Пасля чаго ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі, якія на той час павінны будуць падысці з іншага напрамку, захапіць горад і ўтрымліваць яго да падыходу асноўных сіл арміі. На ўсё пра ўсё штрафнікам адводзілася трое сутак.

Камандзiр 8-га асобнага штрафнога батальёна Аркадзь Восiпаў. Фото 1960-х гадоў
Камандзiр 8-га асобнага штрафнога батальёна Аркадзь Восiпаў. Фото 1960-х гадоў

У выпадку няўдачы з захопам Рагачова ім трэба было разгарнуць у тыле ворага актыўную дыверсійную дзейнасць: пашкоджваць камунікацыі, сувязь, падрываць масты, па якіх могуць праходзіць гітлераўскія войскі, граміць іх штабы і г. д. Усімі гэтымі дзеяннямі яны павінны былі дэзарганізаваць кіраванне, перашкодзіць падыходу рэзерваў, пры магчымасці іх рассейваць або знішчаць. Акрамя таго, ставілася задача пасеяць паніку і адцягнуць увагу нямецкага камандавання ад перадавой лініі фронту, дзе павінен быў пачацца асноўны наступ савецкіх войск. Дарэчы, гэта падзея спецыяльна прымяркоўвалася да 23 лютага – свята Чырвонай арміі, у якасці годнага падарунка Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму І. Сталіну ад Беларускага фронту...

У ноч на 19 лютага штрафнікі на чале са сваім камандзірам падпалкоўнікам А. Восіпавым распачалі марш у тыл ворага. Прыдняпроўская тэрыторыя на поўнач ад Рагачова Аркадзю Аляксандравічу, тамтэйшаму ўраджэнцу, была добра знаёма, – яшчэ ў школьныя гады ён, заўзяты рыбак, абышоў тыя мясціны ўздоўж і ўпоперак, менавіта таму без асаблівых праблем ён змог выбраць зручнае для свайго батальёна і адначасова малапрыкметнае для ворага месца, каб незаўважна пераадолець укрыты лёдам Днепр, па рэчышчы якога праходзіла лінія фронту.

"До сих пор я не перестаю удивляться, как нашему комбату удалось провести почти весь огромный батальон так искусно хотя и по хорошо ему знакомой, но занятой врагом местности, – успамінаў А. Пыльцын. – Армейским саперам, обеспечивавшим наш переход, комбат точно указал место, где они ножницами незаметно для немцев вырезали звено колючей проволоки между двумя кольями… И это место оказалось столь удачно выбранным!.. Хотя немцы периодически подвешивали на парашютах "фонари", как называли на фронте их осветительные ракеты, но жесткий предварительный инструктаж, армейская смекалка да и желание выжить заставляли всех замирать, не двигаться во время свечения этих "фонарей". Ну и наши белые маскхалаты делали нас практически незаметными. Конечно же, этому способствовала и уверенность немцев в надежности своей обороны, притупившая их бдительность. Тем более что по всей длине проволочного заграждения они навешали большое количество пустых консервных банок, гремевших, если хорошо задеть проволоку".

Якраз гэта акалічнасць і адыграла са штрафбатаўцамі злы жарт: хтосьці з малавопытных байцоў у замыкаючай калоне па неасцярожнасці зачапіўся за калючы дрот і, спрабуючы вырвацца з яго ўчэпістай хваткі, "ажывіў" сігнальную лінію. Немцы тут жа адкрылі хаатычную стральбу. Праўда, да гэтага часу перадавыя падраздзяленні батальёна ўжо змаглі пераадолець першую траншэю, дзе аказалася не так шмат салдат праціўніка, і іх, заспетых знянацку, удалося абясшкодзіць без вялікага шуму. Як толькі ўсчалася страляніна, агонь па ворагу быў адкрыты і з боку наступаючых. А калі ў бой уступіў узвод агнямётчыкаў, у фашыстаў, што заселі ва ўмацаваннях другой па ліку лініі абароны, ужо не было шанцаў на выратаванне…

Галоўнае – нагнаць паніку

Прарваўшыся ў тыл ворага, "восіпаўскі штрафбат" прадоўжыў свой гераічны рэйд. На працягу 19 лютага ім быў разгромлены штаб нямецкай воінскай часці, якая размяшчалася ў вёсцы Мадора. Яго байцы добра "пагаспадарылі" і на чыгунцы Рагачоў – Быхаў, узарваўшы пуці на працягу некалькіх соцень метраў, чым пазбавілі фашыстаў магчымасці атрымаць хуткае падмацаванне. Ведучы лакальныя баі, на світанні 20 лютага батальён А. Восіпава наблізіўся з паўночна-заходняга напрамку да Рагачова. Аднак перад самым горадам высланыя наперад разведчыкі наткнуліся на абарончыя ўмацаванні ворага. Аркадзь Аляксандравіч не стаў увязвацца ў няроўны бой і адвёў свой батальён у бліжэйшы лес.

"Если бы мы попытались овладеть городом, тем более – удержать его, нам бы это не удалось, – чытаем успаміны А. Пыльцына. – Ведь основные силы немцев не были разгромлены, а у нас ни артиллерии, ни бронетанковой техники, ни даже минометов не было. Наша минометная рота... действовала в этом рейде как стрелковая. А роты противотанковых ружей да взвода ранцевых огнеметов в этих условиях было явно недостаточно. Ведь и в самом Рогачеве, и вблизи него у немцев было сосредоточено большое количество войск и техники.

Вскоре поступила команда "действовать", как и было предусмотрено заранее – громить тылы, чем мы активно и занялись. Панику в стане врага нам удалось посеять большую. Батальон действовал и группами, и собираясь в один довольно мощный кулак. Мелкие наши группы уничтожали технику противника. Захваченные орудия, предварительно перебив их прислугу, поворачивали в сторону заметных скоплений вражеских войск, складов и пр. Среди штрафников были артиллеристы, танкисты, даже летчики, поэтому произвести несколько выстрелов из орудий не составляло труда. Затем эти орудия и минометы взрывали или приводили в негодность другим способом. Поджигали захваченные продовольственные склады и склады боеприпасов, брали под контроль перекрестки дорог, уничтожали подходящие войсковые резервы противника и перерезали линии связи".

Як расказвае далей В. Дорашава, штрафбат Восіпава не толькі граміў ворага: яму яшчэ ўдалося выратаваць і каля 300 мясцовых жыхароў, якіх гітлераўцы пад дуламі аўтаматаў прымушалі рыць траншэі. Батальён дзейнічаў так актыўна, што да канца трэцяга дня гераічнага рэйду была зрасходавана большая частка боепрыпасаў. Аб чым па рацыі паведамілі ў штаб 3-й арміі, і там прынялі рашэнне дапамагчы. Аднак зрабіць гэта не ўдалося: два "кукурузнікі", якія падляцелі пад покрывам вечаровай шэрані да загадзя ўзгодненага квадрата, не паспелі скінуць патрэбны груз, бо былі абстраляны нямецкімі зенітчыкамі. Лётчыкі вымушана вярнуліся назад.

Нягледзячы на такую няўдачу, яшчэ на працягу двух сутак байцы на чале з падпалкоўнікам А. Восіпавым, вы¬ка-рыстоўваючы захопленую ў ворага зброю і боепрыпасы, працягвалі весці лакальныя баі і такім чынам адцягвалі на сябе ўвагу і сілы праціўніка ад асноўнай лініі абароны, што прыкрывала Рагачоў з усходняга напрамку. "Временно взятые в плен ("временно", потому что после допросов их, естественно, не отпускали, а уничтожали) немцы говорили, что их командование считает, будто в тылу действуют откуда-то взявшаяся дивизия, а то и две, да много партизан", – працытуем успаміны А. Пыльцына.

Наперадзе – Рагачоў

Пакуль 8-ы асобны штрафны батальён "разбіраўся" з ворагам у яго тыле, на ўсходзе ад Рагачова асноўныя часці 3-й арміі вялі інтэнсіўную падрыхтоўку да штурму лініі абароны праціўніка. Па прапанове генерал-лейтэнанта А. Гарбатава камандуючы фронтам К. Ракасоўскі перадаў у распараджэнне 3-й арміі значную частку падраздзяленняў 63-й арміі і бомбава-штурмавыя авіяатрады 16-й паветранай арміі. За кошт такога манеўру на ўчастках мяркуемага прарыву была створана магутная групоўка савецкіх войск. Пры гэтым галоўнай стратэгіяй плануемай аперацыі было раптоўнае і імклівае наступленне aдначасова з двух напрамкаў – з паўночнага ўсходу і з поўдня ад Рагачова.

Нямецкiя абарончыя ўмацаваннi на правым беразе Дняпра ў раёне Рагачова
Нямецкiя абарончыя ўмацаваннi на правым беразе Дняпра ў раёне Рагачова

– Як сведчаць архіўныя дакументы, Рагачоўска-Жлобінская наступальная аперацыя рыхтавалася грунтоўна, наперад прапрацоўваліся ўсе магчымыя яе нюансы, – гаворыць В. Дорашава. – Прынамсі, падраздзяленні ва ўмовах, блізкіх да палявых, адпрацоўвалі прыёмы і спосабы наступлення зімой з пераадоленнем воднай перашкоды. Шмат увагі надавалася арганізацыі зладжаных дзеянняў пяхоты і артылерыі суправаджэння, узаемадзеянню з суседзямі.

Асаблівыя клопаты ў гэтыя дні выпалі на долю сапёрных і гаспадарчых тылавых падраздзяленняў. Перш за ўсё, яны ўсебакова вывучылі такую водную артэрыю, як Днепр: шукалі і пазначалі на мясцовасці найбольш зручныя падыходы да ракі, вызначалі стан лёду ў месцах праходжання тэхнікі, дадаткова намарожвалі ледзяное покрыва, выраблялі лесвіцы і іншыя прыстасаванні для ўзыходу на круты дняпроўскі бераг і г. д. Нізка над лёдам ракі падвесілі тэлефонныя кабелі – гэта былі своеасаблівыя пaказальнікі, якія дапамагалі байцам абыходзіць прамывіны і палонкі...

21 лютага пад покрывам ранішняй цемры, у 7 гадзін 20 хвілін, адначасова з залпамі "кацюшаў" і магутнай артылерыі салдаты імкліва пайшлі ў атаку. Гэты масіраваны ўдар аказаўся настолькі нечаканым для праціўніка, што ён не змог наладзіць моцнае агнявое супраціўленне з пярэдняга краю сваёй абароны. Развіваючы поспех прарыву, савецкія воіны ўжо ў першай палове дня вызвалілі некалькі размешчаных на поўнач ад Рагачова вёсак – Кісцяні, Янкаў Лог, Вішчын. Адначасова вяліся ўпартыя баі за авалоданне іншымі населенымі пунктамі Рагачоўшчыны…

Аб тым, наколькі жорстка і бескампрамісна змагаліся савецкія войскі з ворагам на рагачоўскім рубяжы, сведчыць і такі факт: пры вызваленні вёскі Вішчын адразу трое чалавек атрымалі званне "Герой Савецкага Саюза". Адзін з іх – камандзір стралковай роты 1022-га стралковага палка 269-й стралковай дывізіі старшы лейтэнант Іван Хмель. Пасля пераадолення Дняпра ён скрытна вывеў сваё падраздзяленне да пазіцый праціўніка і ў момант артпадрыхтоўкі ўзняў яго ў атаку. У выніку рота І. Хмеля, разбіўшы ворага, забяспечыла артылерыі бесперашкодную пераправу па лёдзе на сваім участку. На жаль, у гэтым баі мужны афіцэр загінуў: вышэйшай узнагароды СССР ён быў удастоены пасмяротна.

Наступленне пяхоты пад покрывам дымавой завесы. Раён Рагачова. Люты 1944 года
Наступленне пяхоты пад покрывам дымавой завесы. Раён Рагачова. Люты 1944 года

На іншым флангу бою за вёску Вішчын вызначыўся адвагай камандзір стралковага ўзвода 1022-га стралковага палка лейтэнант Міхаіл Малодзікаў. Яго байцы разам з камандзірам у ліку першых пад шквальным агнём праціўніка фарсіравалі раку Днепр, пераадолелі два мінныя палі, загароду з калючага дроту, авалодалі вузлом супраціўлення непрыяцеля. Адбіўшы некалькі контратак, яны захапілі і ўтрымлівалі ўчастак дняпроўскага берага, што дало магчымасць наладзіць хуткую пераправу цераз замёрзлую раку асноўным сілам пяхоты. За гэта Міхаіл Малодзікаў і быў узнагароджаны медалём "Залатая Зорка" Героя Савецкага Саюза.

У авангардзе стралковага палка, што наступаў на Вішчын, змагалася і аддзяленне сяржанта Валянціна Ардашава. Ён першым уварваўся ва ўмацаваны пункт праціўніка, гранатамі і агнём з аўтамата знішчыў 31 фашыста і яшчэ чатырох захапіў у палон. Пазней у лісце дадому ён сціпла напісаў: "Звание Героя получил в Белоруссии, в районе Рогачева. Подробности боя описывать не буду, на это нужно много времени и бумаги...".

На працягу 22 і 23 лютага савецкія войскі ў жорсткіх баях з ворагам, які агрызаўся з усіх сваіх сіл, здолелі зламаць яго абарончыя парадкі і ўшчыльную наблізіліся да Рагачова. Вырашальны бой за гэты населены пункт адбыўся ў ноч на 24 лютага. Як і планавалася, двума моцнымі ўдарамі з поўначы і поўдня падраздзяленні 3-й арміі 1-га Беларускага фронту разбілі абарончыя ўмацаванні праціўніка і ачысцілі ад яго горад. Праўда, ворагу ўдалося ўтрымацца на правым беразе ракі Друць, і невялікая частка зарэчнага мікрараёна Рагачова засталася ў яго руках. Яе вызвалілі толькі ў чэрвені таго ж 1944-га ў першыя дні легендарнай аперацыі "Баграціён".

Бой савецкiх аўтаматчыкаў за Рагачоў. Люты 1944 года
Бой савецкiх аўтаматчыкаў за Рагачоў. Люты 1944 года

Нягледзячы на тое, што войскам 1-га Беларускага фронту не ўдалося авалодаць Рагачовам, як меркавалася, у дзень свята Чырвонай арміі, вызваліцелям горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была аддадзена належная пашана. 24 лютага І. Сталін падпісаў загад генералу арміі К. Ракасоўскаму, у якім гаварылася: "Войска 1-го Белорусского фронта, форсировав реку Днепр, прорвали сильную оборону немцев на фронте 50 километров, продвинулись вперед за три дня наступательных боев на 20–25 километров и сегодня, 24 февраля, штурмом овладели городом и крупной железнодорожной станцией Рогачев – важным опорным пунктом обороны немцев на бобруйском направлении. В боях за овладение городом Рогачев отличились войска генерал-лейтенанта Горбатова, генерал-майора Урбановича, артиллеристы генерал-лейтенанта артиллерии Семенова, танкисты подполковника Макаркина, майора Белякова, летчики генерал-лейтенанта авиации Руденко и саперы полковника Воронова, майора Кожина и [майора] Шафороста...

В ознаменование одержанной победы соединения и части, наиболее отличившиеся в боях за освобождение города Рогачев, представить к присвоению наименования "Рогачевских" и к награждению орденами.

Сегодня, 24 февраля, в 22 часа столица нашей Родины Москва от имени Родины салютует доблестным войскам 1-го Белорусского фронта, овладевшим городом Рогачев, двенадцатью артиллерийскими залпами из ста двадцати четырех орудий. За отличные боевые действия объявляю благодарность всем руководимым Вами войскам, участвовавшим в боях за освобождение города Рогачев. Вечная слава героям, павшим в борьбе за свободу и независимость нашей Родины! Смерть немецким захватчикам!"

Што сказаў Гарбатаў?

Пасля вызвалення Рагачова падраздзяленні 3-й арміі перайшлі да абароны, і з-за гэтага ў штабе 1-га Беларускага фронту адбыўся такі інцыдэнт. Камандуючы фронтам К. Ракасоўскі настойваў на працягу наступлення – будучаму маршалу хацелася поўнасцю ачысціць Рагачоў ад ворага, уключаючы і мікрараён, што знаходзіўся за ракой Друць. Аднак А. Гарбатаў пасля дакладаў начальнікаў разведвальнага і аператыўнага аддзелаў сваёй арміі аб тым, што пазіцыі праціўніка за Друццю даволі моцныя, прыняў рашэнне перайсці ў раёне Рагачова да абароны, каб пазбегнуць вялікіх страт салдат і тэхнікі.

Стэла ў гонар савецкiх воiнаў-вызвалiцеляў Рагачова
Стэла ў гонар савецкiх воiнаў-вызвалiцеляў Рагачова

Але К. Ракасоўскі меў іншую думку. "Он категорически требовал продолжать наступление на Бобруйск, – успамінаў А. Гарбатаў. – Мы впервые разошлись во мнениях с таким авторитетным и уважаемым в войсках человеком. В дело вмешалась Москва. Ставка рассудила, что правы мы. Я побаивался, что после этого у нас с К.К. Рокоссовским испортятся отношения. Но не таков Константин Константинович. Командующий фронтом по-прежнему ровно и хорошо ко мне относился...".

Дарэчы, не пабаяўся А. Гарбатаў заступіцца і за байцоў 8-га асобнага штрафнога батальёна. Сваё слова, дадзенае ім перад рэйдам, генерал-лейтэнант стрымаў. "За успешное выполнение боевой задачи, как и обещал командующий 3-й армией, весь переменный состав (штрафники) был, как сказали бы теперь, реабилитирован, многим были вручены боевые награды: ордена Славы III степени, медали "За отвагу" и "За боевые заслуги", – сведчаць успаміны А. Пыльцына. – Это были герои, из подвигов которых вычитали числящуюся за ними вину, но и после этого хватало еще и на награды... На всех штрафников мы, командиры взводов, срочно писали характеристики-реляции, на основании которых шло и освобождение штрафников, и их награждение... Я об этом говорю здесь потому, что были другие командующие армиями, в составе которых батальону (маюцца на ўвазе штрафбаты. – С. Ж.) приходилось выполнять разные по сложности и опасности боевые задачи. Однако реакция многих из них на награждение весьма отличалась от горбатовской. Так, командующий 65-й армией генерал Батов Павел Иванович при любом успешном действии батальона принимал решение об оправдании только тех штрафников, которые погибали или по ранению выходили из строя... А вот генерал Горбатов освободил всех штрафников, побывавших в тылу у немцев, независимо от того, искупили кровью они свою вину, или не были ранены, а просто честно и смело воевали".

Экспазiцыя Рагачоўскага музея народнай славы, прысвечаная падзеям Вялiкай Айчыннай вайны ў рэгiёне
Экспазiцыя Рагачоўскага музея народнай славы, прысвечаная падзеям Вялiкай Айчыннай вайны ў рэгiёне

Рэабілітаваныя такім чынам "восіпаўскія штрафбатаўцы" папаўнялі ў сваіх колішніх званнях новыя вайсковыя падраздзяленні ці вярталіся ў свае ранейшыя. А іх месца ў батальёне займалі чарговыя штрафнікі, якіх адпраўлялі з баявых і тылавых падраздзяленняў. Часам сустракаліся сярод іх і ўчарашнія народныя мсціўцы, атрады якіх злучы¬ліся з рэгулярнымі часцямі Чырвонай арміі. З пазіцый сённяшняга дня яны выклікаюць толькі спачуванне, але тады лічылі зусім інакш.

Напрыклад, былы партызан П. Жданаў. У яго асабістай справе чытаем: "Жданов Петр Григорьевич – воентехник, начальник оружейной мастерской 77-го стрелкового полка 10-й дивизии НКВД, 1911 года рождения, уроженец города Быхова Могилевской области, белорус, рабочий, кандидат в члены ВКП(б) с 1939 года, красноармейскую книжку уничтожил, образование: общее – 10 классов, военное – курсы оружейных техников в 1938 году. В Красной Армии с 1933-го по 1934-й и с 1939, имеет 2 ранения. 3.08.1941 года попал в окружение с группой из З0 человек в районе деревни Подвысокое и был ранен. Дойдя до Первомайска, затем до Николаева, повернул назад в свой город. В Быхов прибыл 20.10.41 года и жил до 4.10.43, занимаясь сельским хозяйством. 4.10.43 года вступил в партизанский отряд № 152 11-й бригады, где был командиром взвода до соединения с частями Красной Армии 24.02.44, после чего направлен в 58-й армейский запасный стрелковый полк. Никаких документов, подтверждающих правдивость изложенного, нет. Жданова П.Г. направить в штрафной батальон".

У 2010 годзе горад Рагачоў Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь узнагароджаны вымпелам "За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны"
У 2010 годзе горад Рагачоў Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь узнагароджаны вымпелам "За мужнасць i стойкасць у гады Вялiкай Айчыннай вайны"

***

Рагачоўска-Жлобінская наступальная аперацыя адыграла вялікую ролю ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яе вынікі поўна і даволі лаканічна ахарактарызаваў у сваіх мемуарах камандуючы 3-й арміяй 1-га Беларускага фронту генерал-лейтэнант А. Гарбатаў: "За четыре дня наступательных боев мы достигли немалых результатов. Форсировали Днепр, прорвали сильно укрепленную оборонительную полосу противника, захватили выгодный в оперативном отношении плацдарм размером шестьдесят два километра по фронту и до тридцати километров в глубину (этот плацдарм позднее сыграл большую роль в летней Бобруйской операции). Наши войска очистили от противника важный в оперативном отношении плацдарм на восточном берегу Днепра. Освободили город Рогачев, перерезали важную для противника железнодорожную линию Жлобин – Могилев. И наконец, мы захватили плацдарм на реке Друть. В ходе боев уничтожено свыше восьми тысяч вражеских солдат и офицеров, большое количество техники. Захвачено 18 танков, 5 самоходок, 22 бронемашины, 170 орудий и минометов, 2100 винтовок и 300 пулеметов, 102 автомашины, 240 лошадей, 63 тысячи снарядов, 80 тысяч противотанковых мин, 12 миллионов патронов и другое имущество. Взято много пленных".

Сяргей ЖОЛУД

Новости рубрики Общество
Топ-новости
Свежие новости Беларуси