ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Пятница, 26 апреля 2024
Минск Сплошная облачность +12°C
Все новости
Все новости
Общество
02 июля 2019, 11:23

Казачы рэйд на Стоўбцы

Мемарыяльны знак каля в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна
Мемарыяльны знак каля в. Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна

У гады Вялікай Айчыннай вайны здараліся самыя розныя нечаканасці, часам зусім нелагічныя, якія ніяк не ўкладваліся ў звычайную канву падзей. Адзін з такіх эпізодаў адбыўся роўна 75 гадоў таму, і звязаны ён з вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў горада Стоўбцы. Як вядома, сучасны адміністрацыйны цэнтр гэтага Наднёманскага рэгіёна знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад Мінска. І калі сталіцу Беларусі вызвалілі ад акупантаў 3 ліпеня 1944 года ў выніку імклівага і магутнага ўдару Чырвонай арміі з усходу, дык Стоўбцы, якія, па логіцы, на той час павінны былі знаходзіцца ў тыле ворага, – на дзень раней…

Датэрміновае, калі можна так сказаць, вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Стоўбцаў і некаторых іншых гарадоў і буйных населеных пунктаў паўднёвай і паўднёва-заходняй часткі цяперашняй Мінскай вобласці стала магчымым дзякуючы тактычнаму ходу, распрацаванаму камандуючым 1-м Беларускім фронтам генералам арміі К. Ракасоўскім і падтрыманаму прадстаўніком Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання маршалам Г. Жукавым. Згодна з планам першачарговых баявых дзеянняў у час наступальнай аперацыі "Баграціён", войскам 1-га Беларускага фронту ставілася задача авалодаць гарадамі Жлобін і Бабруйск з далейшым імклівым прасоўваннем з паўднёва-ўсходняга напрамку на Мінск. Адначасова ім неабходна было перакрыць магчымыя шляхі адыходу праціўніка па стратэгічна важных транспартных артэрыях, размешчаных на поўдзень ад бе­ларускай сталіцы.

На першы погляд, гэты план быў адносна нескладаны для загартаваных у баях па вызваленні Гомеля, Рэчыцы, Мазыра, Калінкавічаў, Рагачова і іншых гарадоў Гомельшчыны падраздзяленняў 1-га Беларускага фронту. А вось ажыццявіць удар у тыле ворага, прычым знішчальны для яго, было няпроста. Тым не менш загад ёсць загад, і К. Ракасоўскі прыняў яго да выканання.

У сярэдзіне чэрвеня 1944 года ў распараджэнне 1-га Беларускага фронту паступіла конна-механізаваная група пад камандаваннем генерал-лейтэнанта Ісы Пліева – унікальнае вайсковае фарміраванне, якое па складзе і колькасці задзейнічаных у ім родаў войскаў перасягала нават армію. У Беларусь, у раён Калінкавічаў, "кубанцы", так негалосна называлі гэтае падраздзяленне на франтах, былі перакінуты па чыгунцы з-пад Адэсы. У вызваленні горада яны асабліва вызначыліся і атрымалі Па­дзяку Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. Сталіна, а іх камандзір – званне Героя Савецкага Саюза.

"Эшелоны один за другим прибывали на белорусскую землю и разгружались, – пісаў пазней І. Пліеў у сваіх мемуарах "Под гвардейским знаменем". – Сразу же началась подготовка к предстоящей операции. В состав конно-механизированной группы, которой мне пришлось командовать, вошли 4-й гвардейский кубанский кавалерийский корпус (9-я, 10-я гвардейские и 30-я Краснознаменная кавалерийские дивизии), 1-й механизированный корпус (9-я, 35-я, 37-я механизированные и 129-я танковая бригады), которым командовал генерал-лейтенант танковых войск С.М. Кривошеин, а также ряд других частей усиления. Такое органическое слияние танковых, моторизованных войск и кавалерии во взаимодействии с авиацией придавало группе войск большую ударную силу, высокую оперативную и тактическую мобильность и универсальность боевых возможностей".

Асноўнай задачай конна-механі­за­ванай групы звычайна было вядзенне баявых дзеянняў на занятай фашыстамі тэрыторыі пасля прарыву асноўнымі сіламі варожай абароны. Праз створаны пралом яе мабільныя падраздзялен­ні пранікалі ў тыл, дзе нечаканымі і дзёрзкімі ўдарамі знішчалі жывую сілу і тэхніку, грамілі рэзервовыя войскі ворага, ліквідавалі тэлеграфную сувязь і інш. Гэта садзейнічала аслабленню баявых парадкаў немцаў на пярэднім плане і адначасова дапамагала асноўным агульнавайсковым злучэнням Чырвонай арміі больш імкліва рухацца наперад. Менавіта такая тактыка была паспяхова выкарыстана "кубанцамі" пры вызваленні Адэсы, а да гэтага – чыгуначнай станцыі Раздзельная, Таганрога і іншых буйных гарадоў поўдня Савецкага Саюза.

У Беларусі перад конна-механізаванай групай была пастаўлена, у прынцыпе, такая ж задача, але з крыху іншым адценнем. "Пліеўцам" было загадана з раёна пасёлка Азарычы сучаснага Калінкавіцкага раёна зрабіць рэйд у глыбокі на той час тыл ворага з мэтай авалодання стратэгічным чыгуначным вузлом Стоўбцы і не дапусціць поўнага знішчэння чыгуначнага моста цераз раку Нёман ворагам, што адступаў з Мінска. Выканаць такі загад "кубанцам" было пад сілу. Хвалявала толькі тое, што ў паласе маючага адбыцца наступлення – спецыфічная, адрозная ад паўднёва-ўкраінскіх стэпаў мясцовасць з вялікай колькасцю малых рэк, непраходных балот і гушчароў. А гэта магло паўплываць на асноўную перавагу конна-механізаваных войскаў – імклівасць і манеўранасць.

Аднак выбіраць не даводзілася: раніцай 24 чэрвеня войскі 1-га Беларускага фронту перайшлі ў наступленне, а роўна праз суткі ў прарыў на стыку 65-й і 28-й армій уступіла конна-механізаваная група на чале з генерал-лейтэнантам І. Пліевым. "В составе КМГ (конна-механізаванай групы. – С.Ж.) фронта в прорыв вошли: 4-й гвардейский кубанский кавалерийский корпус (9-я гвардейская генерал-майора И.В. Тутаринова, 10-я гвардейская полковника М.С. Поприкайло и 30-я Краснознаменная генерал-майора В.С. Головского кавалерийские дивизии); 1-й механизированный корпус генерал-лейтенанта танковых войск С.М. Кривошеина (9-я, 35-я и 37-я механизированные бригады); 219-я танковая бригада; 73-й, 294-й, 1815-й и 1822-й самоходно-артиллерийские полки; 41-й минометный дивизион; 273-й моторизованный батальон; 152-й гвардейский истребительно-противотанковый артиллерийский полк; 4-й истребительно-противотанковый дивизион; 12-й гвардейский минометный полк; 68-й гвардейский минометный дивизион и 255-й и 1323-й зенитные артиллерийские полки", – прыводзіць у сваіх успамінах І. Пліеў дакладны пералік падраздзяленняў, перад якімі стаяла задача ажыццявіць удар у тыл ворага.

"І.А. Пліеў на кані". Карціна народнага мастака РСФСР А. Джанаева. 1985 год
"І.А. Пліеў на кані". Карціна народнага мастака РСФСР А. Джанаева. 1985 год

Рэйд конна-механізаванай групы на Стоўбцы па сутнасці выліўся ў вызваленчы паход па поўдні Міншчыны: Старыя Дарогі, Слуцк, Капыль, Цімкавічы, Бабоўня, Нясвіж, Гарадзея, а перад імі – гарадскі пасёлак Глуск Магілёўскай вобласці былі поўнасцю ачышчаны "кубанцамі" ад ворага. Фашысты аказвалі сур'ёзнае супраціўленне, але імклівасць, разваротлівасць, рашучасць і баявая кемлівасць воінаў-вызваліцеляў давалі свой плён.

Як успамінаў І. Пліеў, праціўнік падчас рэйду значна актывізаваўся: "Его авиация все чаще стала появляться над полем боя и наносить по боевым и предбоевым порядкам группы бомбоштурмовые удары. Немецкая воздушная разведка непрерывно и очень внимательно следила за успешным продвижением частей и соединений конно-механизированной группы, дерзко вторгнувшихся в оперативные тылы минской группировки противника. Чтобы не допустить лишних ударов авиации врага по нашим войскам, мы прибегали к различным мерам. Так, останавливаясь перед вечером, якобы на ночной отдых, кавалеристы сразу же разжигали многочисленные костры. А как только наступала темнота (подложив в костры побольше валежника), отдавался приказ сменить места расположения для короткой паузы и приведения частей в порядок, чтобы продолжать дальнейшее наступление до самого рассвета. В такие ночи авиация немцев бомбила наши костры, от которых мы были уже далеко.

В районы, где горели костры, обманутые гитлеровцы направляли удары своей артиллерии и, открывая ожесточенную стрельбу, спешно подтягивали свои части. Это нас немало забавляло. Но не только забавляло, иногда такие части нами окружались и уничтожались... Но были моменты, когда уйти от авиации не удавалось. И тогда все кругом гудело, рвалось, поднимались на дыбы испуганные кони, падали и плотно прижимались к земле. Казаки, никогда не склонявшие головы перед врагом, в таких случаях ловко маневрировали и ускользали от бомбовых ударов. Они рассредоточивались по фронту и в глубину, дабы избежать больших потерь. Только стремительный маневр, быстрое рассредоточение кавалерии и мехчастей исключало тяжелые потери от налета вражеской авиации, особенно, когда нас не прикрывала своя авиация. На тех или иных рубежах и привалах воины сразу же брались за лопаты: нужно было рыть щели для себя и замаскировать лошадей. А эта задача не из легких, и бойцам мало оставалось времени даже для короткого отдыха.

Казакі 4-га кубанскага кавалерыйскага корпуса ў атацы. Архіўнае фота
Казакі 4-га кубанскага кавалерыйскага корпуса ў атацы. Архіўнае фота

В период рейда мы хорошо подружились с летчиками, которые летали на По-2. Часто они низко кружились над нами, проверяя маскировку, и тут же подсказывали, где мы плохо маскируемся, где скапливаются вражеские силы на пути... А то и покажут наиболее опасного противника, направив в его сторону нити трассирующих пуль..."

У раён Стоўбцаў падраздзяленні КМГ – дывізіі 4-га гвардзейскага кубанскага кавалерыйскага корпуса і асобныя часці 1-га механізаванага корпуса – падышлі на світанні 2 ліпеня. Яны занялі даволі выгадную пазіцыю на дамінуючым над горадам узвышшы побач з вёскай Новы Свержань. Правёўшы скрытую разведку і дачакаўшыся падыходу танкавага палка, а 10-й гадзіне раніцы савецкія войскі перайшлі ў наступленне.

"…Части 30-й Краснознаменной кавдивизии, ведя наступление... внезапно для противника переправились через реку Нёман по захваченному ими мосту и развивали удар на город Столбцы, – апісваў ход гэтага бою І. Пліеў. – Но их опередил 151-й танковый полк, действовавший в составе 9-й кавдивизии. Стремительно развивая наступление, полк на рассвете нанес решительный удар по населенному пункту Мир (гарадскі пасёлак Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, размешчаны за 12 км на захад ад Стоўбцаў. – С.Ж.) и, разгромив вражеский гарнизон, успешно выполнил задачу, поставленную ему командиром дивизии. Но командир на этом не успокоился. Оставив в населенном пункте Мир приданные ему подразделения десанта, он бросил полки на преследование гитлеровцев в направлении города Столбцы, куда в это время подходили части 30-й кавдивизии.

В 10 часов 2 июля 30-я кавдивизия совместно с 151-м танковым полком атаковала город. Танкисты нанесли удар с юго-запада, а кавалеристы – с юго-востока. Гитлеровцы опомнились только тогда, когда танки неслись по улицам. Беспорядочно отстреливаясь, противник отошел на северную окраину, бросив артиллерию и машины..."

Услед за Стоўбцамі "кубанцы" ачысці­лі ад ворага і аднайменную чыгуначную станцыю, якая ў той час размяшчалася за 2 км на ўсход ад горада. Такім чынам, загад быў выкананы: адзін з асноўных шляхоў адыходу мінскай групоўкі пра­ціўніка на паўднёвы захад па чыгунцы і шашы Стоўбцы – Баранавічы быў перакрыты. Становішча падраздзяленняў конна-механізаванай групы І. Пліева ў тыле ворага яшчэ больш умацавалася пасля вызвалення імі ў той жа дзень неда­лёкіх ад Стоўбцаў Нясвіжа і Гарадзеі.

Аб вызваленні Стоўбцаў і ўзяцці пад свой кантроль пераправы цераз раку Нёман генерал-лейтэнант І. Пліеў адразу паведаміў у штаб 1-га Беларускага фронту. "Представитель Ставки Верховного Главнокомандования Маршал Советского Союза Г.К. Жуков внимательно следил за действиями конно-механизированной группы и, получив донесение о выполнении нами сложной и ответственной задачи, направил представителей для проверки. Помню, добраться до нас удалось только одному из них – полковнику Смирнову – на самолете По-2, доклад которого о достоверности нашего донесения о выполнении задач и рассеял сомнения Георгия Константиновича Жукова", – удакладняе аўтар мемуараў "Под гвардейским знаменем".

Пасля атрыманага пацвярджэння аб выкананні задачы на падзею апера­тыў­на адрэагавалі ў Стаўцы. Ужо ўве­ча­ры 2 ліпеня быў абнародаваны загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага І. Сталіна, у якім адзначалася, што "юго-западнее Минска войска 1-го Белорусского фронта стремительным ударом конницы, танковых соединений и пехоты овладели городами и важными узлами коммуникаций – Столбцы, Городея, Несвиж, Мир, отрезав тем самым пути сообщения немцев из Минска на Барановичи, Брест и Лунинец. В этом стремительном маневре в тылу и боях... отличились кавалерийские части кубанских казаков генерал-лейтенанта Плиева, генерал-майора Тутаринова, генерал-майора Головского, полковника Поприкайло и других". Усім падраздзяленням, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Стоўбцаў, а таксама Нясвіжа, Гарадзеі і Міра, была аб'яўлена падзяка. У іх гонар у Маскве быў дадзены артылерыйскі салют 20 залпамі з 224 гармат.

Аднак бой 2 ліпеня 1944 года за Стоўбцы не быў апошнім. Назаўтра гітлераўцы паспрабавалі вярнуць свае страчаныя пазіцыі і атакавалі горад. На гэты раз эскадроны 4-га гвардзейскага кавалерыйскага кубанскага корпуса пры падтрымцы баявых падраздзяленняў іншых родаў войскаў выступілі ў ролі абаронцаў стратэгічна важнага чыгуначнага вузла. "В течение 3 июля части 30-й Краснознаменной кавдивизии генерала В.С. Головского, оборонявшие Столбцы, несколько раз были атакованы значительными силами противника, – чытаем далей мемуары І. Пліева. – Особенно настойчиво противник проводил атаки с севера и северо-востока. Гитлеровское командование стремилось во что бы то ни стало освободить железную дорогу для эвакуации своих войск из Минска в общем направлении на Барановичи...

На следующий день с утра гитлеровцы снова пытались вернуть Столбцы. На этот раз они организовали контратаку одновременно с двух направлений: до полка пехоты с танками и самоходными орудиями наступали с севера и до батальона пехоты на бронетранспортерах с 8 самоходными орудиями – с запада. 127-й и 133-й

олки, занимавшие круговую оборону в Столбцах, встретили противника ураганным огнем. Завязался упорный огневой бой. В 18 часов гитлеровцы дополнительно ввели в бой более полка пехоты с 20 танками. В результате этих атак 30-я Краснознаменная кавдивизия оказалась в окружении. Враг все сильнее сжимал кольцо вокруг 30-й дивизии. Командир 9-й гвардейской кавдивизии, узнав об этом, немедленно выслал им на помощь 34-й гвардейский

олк, а я направил из своего резерва два дивизиона гвардейских минометов и истребительно-противотанковый артиллерийский полк. Огневой налет "катюш" и плотный огонь противотанковой артиллерии с последующей атакой гвардейцев 34-го гвардейского

олка и сил, находящихся в окружении, оказались именно тем средством, которое внесло перелом. Противник, оставив на поле боя до трехсот солдат и офицеров убитыми и двадцать сожженных танков, был отброшен. Атаки временно прекратились. Остальные дивизии кавкорпуса удержали занимаемые рубежи до исхода 4 июля, а к вечеру с востока подошли на помощь передовые части 48-й, 65-й и 28-й армий. Отходящие из Минска войска противника так и не прорвались на юго-запад, через рубеж, занятый нашим кавкорпусом".

Помнік савецкім воінам-вызваліцелям у г. Стоўбцы
Помнік савецкім воінам-вызваліцелям у г. Стоўбцы

Адначасова з атакай на Стоўбцы нямецкія падраздзяленні – каля двух батальёнаў пры падтрымцы 40 танкаў – 3 ліпеня сталі штурмаваць і Нясвіж. І ў адрозненне ад горада на Нёмане, у былой радзівілаўскай рэзідэнцыі ворагу спадарожнічаў кароткачасовы поспех. У выніку жорсткага бою яму ўдалося выбіць часці 10-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі і вярнуць горад у сваё падпарадкаванне яшчэ на паўтара дня. І толькі вечарам 4 ліпеня воіны наступаючай з усходу 193-й стралковай дывізіі 105-га стралковага корпуса 65-й арміі 1-га Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні з партызанамі 27-й брыгады імя Чапаева і асобнага атрада імя Жданава канчаткова вызвалілі Нясвіж ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Так і не здолеўшы авалодаць Стоўбцамі, вайсковыя фарміраванні германскай арміі, што адступалі з Мінска, у выніку вымушаны былі рушыць у раён малапраходных лясоў Налібоцкай пушчы. Там з імі вялі баі ўжо шматлікія падраздзяленні Баранавіцкага партызанскага злучэння. Чыгуначная ж станцыя Стоўбцы, дзе за кароткі тэрмін былі адноўлены асноўныя камунікацыі, у тым ліку і мост цераз Нёман, ужо 5 ліпеня стала выконваць свае функцыі па перапраўцы жывой сілы, тэхнікі і боепрыпасаў далей на захад, услед за наступаючай Чырвонай арміяй.

Падраздзяленні конна-механізава­най групы генерал-лейтэнанта І. Пліе­ва, паспяхова выканаўшы загад па вызваленні Стоўбцаў і ўтрыманні горада як стратэгічна важнай транспарт­най артэрыі да падыходу асноўных сіл Чырвонай арміі, працягвалі граміць ворага. Яны прымалі ўдзел у вызваленні Слоніма, Пружанаў, першымі з войскаў 1-га Беларускага фронту ў канцы ліпеня дасягнулі ў раёне Брэста былой савецка-германскай мяжы і пачалі вызваленне Польшчы. У верасні 1944-га "пліеўцы" перайшлі ў падначаленне камандуючаму 2-м Украінскім фронтам маршалу Р. Маліноўскаму і змянілі вектар сваіх баявых дзеянняў: прымалі ўдзел у вызваленні гарадоў Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі. Дзень Перамогі над фашысцкай Герма­ніяй яны сустрэлі на подступах да Прагі.

У гонар герояў конна-механізаванай групы генерал-лейтэнанта І. Пліева названы вуліцы ў многіх вызваленых імі беларускіх гарадах. Так, вуліца імя Васіля Галаўскога, камандзіра 30-й Чырванасцяжнай кавалерыйскай дывізіі 4-га гвардзейскага Кубанскага казачага кавалерыйскага корпуса, ёсць і ў Стоўбцах. У невялікім скверы ў пачатку вуліцы Сацыялістычнай у горадзе стаіць мемарыяльная стэла героям-вызваліцелям. На ёй адвольны надпіс, што гэты помнік устаноўлены ў гонар неўміручага подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Думаецца, вельмі дарэчы тут быў бы пералік воінскіх падраздзяленняў Чырвонай арміі, якія 2 ліпеня 1944 года назаўсёды ачысцілі Стоўбцы ад ненавіснага ворага.

Сяргей ЖОЛУД

Новости рубрики Общество
Топ-новости
Свежие новости Беларуси