Мобильная версия
ГОСОРГАНЫ
Онлайн-конференция

Художественное достояние республики

05.05.2016 | 10:00 - 11:00

Национальный художественный музей за последнее десятилетие превратился в крупный выставочный комплекс с богатым собранием произведений белорусского и зарубежного искусства, стал важным научным, культурным и просветительским центром. Формирование музейных коллекций, возвращение национальных художественных ценностей и раритетов, новые выставочные проекты, современные тенденции в организации экспозиций, роль музеев в развитии въездного туризма - об этих и многих других аспектах музейной жизни можно узнать во время онлайн-конференции.

Вопросы можно задавать заранее или непосредственно во время проведения конференции. Ответы будут публиковаться 5 мая после 10.00 по мере готовности.

Участники:

Владимир Прокопцов Генеральный директор Национального художественного музея Республики Беларусь
Лента новостей
Все новости
КОНФЕРЕНЦИЯ ЗАВЕРШЕНА

Вопросы конференции

Кар. БЕЛТА
Уладзімір Іванавіч, мы ведаем, што цяпер рыхтуецца выстаўка беларускіх ікон у Ватыкане. Калі плануецца гэта выстаўка і якую экспазіцыю туды маеце намер адправіць?
Прокопцов Владимир Иванович

Гэта ўнікальны і вельмі знакавы праект. Ён рыхтаваўся некалькі гадоў. Дзякуючы дапамозе дыпламатаў, а таксама супрацоўнікаў Мінкультуры, Міністэрства замежных спраў мы змаглі літаральна ўчора падпісаць дамову з дырэктарам музея Ватыкана. Выстаўка працягнецца з 18 мая па 25 ліпеня. Яна называецца "Іканапіс Беларусі 17-21 стагоддзяў" і ўключае 33 іконы - праваслаўныя і каталіцкія з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і 3 - з Дома міласэрнасці, якія напісалі сучасныя іканапісцы. Для нас будзе вельмі прыемна паказаць тыя ўнікальныя работы, якія, на наш погляд, цікавыя не толькі турыстам, гледачам, але і спецыялістам. Мы падрыхтавалі адпаведныя інфармацыйныя бюлетэні на чатырох мовах - беларускай, рускай, італьянскай, англійскай. Будзем іх раздаваць бясплатна наведвальнікам нашых выставак.

Там, у музеі Ватыкана умовы крыху абмежаваныя: шкляныя вітрыны, у якіх будуць размяшчацца нашы іконы. Мы ж спадзяваліся, што будуць сцены, на якіх будуць мацавацца нашы іконы. Мы два разы перафармаціравалі экспазіцыю пасля таго, як даведаліся пра адпаведныя ўмовы. Змянілі некаторыя іконы таму, што з-за памераў яны не могуць увайсці ў вітрыны. Дарэчы, у інтэр’еры музея рымска-грэчаскі іканастас. Таму нашы іконы вельмі арганічна будуць упісвацца ў агульную канцэпцыю выставачнай залы. Мы думаем, што пасля выстаўкі ў Ватыкане ў верасні-кастрычніку зробім вялікую справаздачу ў Нацыянальным мастацкім музеі, пакажам нават тыя іконы, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю.

На адкрыццё мы плануем удзел праваслаўнага хору. Плануецца выезд і мітрапаліта Кандрусевіча.

Хацеў бы падзякаваць рэстаўратарам, супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея, якія на працягу больш як года рэстаўрыравалі іконы да выстаўкі.

Гэта вельмі важны праект, таму што ён папулярызуе не толькі наш музей, але і краіну ў цэлым. Выставіцца ў музеі Ватыкана не так проста. Гэты праект рыхтаваўся дзевяць гадоў. Увайсці ў такія прэстыжныя залы - гэта гонар увогуле для любой краіны.

Ірына, Мінск
Да Ночы музеяў Нацыянальны мастацкі музей заўсёды падыходзіць вельмі творча. Падзяліцеся планамі, што чакае вашых гасцей 21 мая, якія незвычайныя формы стасункаў з наведвальнікамі прапануеце на гэты раз, ці будуць змяненні ў рэжыме работы. І, магчыма, наведванне музея будзе ўсё ж такі бясплатным?
Прокопцов Владимир Иванович

18 мая - міжнароднае свята музейнай супольнасці. У Нацыянальным мастацкім музеі Ноч музеяў пройдзе 21 мая. Наш дэвіз у гэтым годзе: "Музей учора плюс заўтра". Асноўны сэнс акцыі ў тым, якім мы бачым музей у будучым. Вы ведаеце, што дзякуючы кіраўніцтву краіны пад патранатам Прэзідэнта вельмі актыўна вядзецца рэканструкцыя нашага музейнага комплексу. Сродкі выдзяляюцца са спецыяльнага інвестыцыйнага фонду.

Мы, вядома, хацелі б жыць не толькі сённяшнім днём, але хаця б на крок зазірнуць у дзень заўтрашні. Гэта зусім новыя, іншыя формы работы музея. У нас падрыхтаваны шэраг такіх акцый. Шкада, што пакуль нашы магчымасці абмяжоўваюць плошчы. На жаль, мы не змаглі ўсю праграму, якую падрыхтавалі супрацоўнікі музея, рэалізаваць, таму што проста людзям будзе не хапаць месца. Мы абмежавалі некаторыя мерапрыемствы ў музеі, каб людзі маглі прыйсці і спакойна паглядзець. Зразумела, мы будзем імкнуцца задаволіць патрэбнасці наведвальнікаў і паказаць нашу работу менавіта 21 мая. На гэту дату прадаюцца ўжо ўваходныя квіткі. Адзначу, што спецыяльна не збіраемся ствараць нешта вялікае, каб не было ажыятажу.

Праз чатыры гады завершыцца рэканструкцыя музейнага комплексу, у нас будзе і ўнутраны дворык, і магчымасць размеркаваць патокі наведвальнікаў як у будынку, так і па-за ім. Зараз жа мы пастараемся арганізаваць усё на высокім прафесійным узроўні, каб людзям было камфортна.

Бясплатным наведванне Нацыянальнага мастацкага музея будзе 18 мая ў Міжнародны дзень музеяў. 21 мая наведванне не будзе бясплатным па той прычыне, што мы нясём шмат арганізацыйных выдаткаў, частку якіх хацелася б кампенсаваць. Магчыма, у будучым мы прыйдзем да іншага, калі будуць дадатковыя плошчы. Нягледзячы на тое, што ўваход будзе платным, мы чакаем шмат наведвальнікаў.

Віталь, Мінск
Уладзімір Іванавіч, вы неяк выказаліся супраць бясплатнага наведвання музеяў. Чаму? А льготы, напрыклад, для студэнтаў, дзяцей, прыцягваюць наведвальнікаў? І ці практыкуеце вы скідачныя акцыі - як, напрыклад, у гандлі?
Прокопцов Владимир Иванович

Што датычыцца акцый, то наведванне музея ў кожную апошнюю сераду месяца з'яўляецца бясплатным. Шэраг наведвальнікаў карыстаюцца льготамі, але проста, каб наогул было бясплатнае наведванне - гэта не зусім правільна. Нейкая сімвалічная плата павінна быць. Мы робім камерцыйныя выставы, напрыклад, нядаўняя выстава работ Гоя і Пікаса. Выставы з пастаянных экспазіцый нашага музея, яны, безумоўна, бясплатныя. Калі мы прывозім творы ў Траццякоўскую галерэю, у што ўкладваем спонсарскія грошы, тут іншая сітуацыя. Немагчыма вярнуць усе выдаткі, улічваючы страхоўку, транспарціроўку, выдаткі на камандзіроўкі нашых калег. Імкнёмся вярнуць максімум, але так не заўсёды бывае.

Уваходныя квіткі, напрыклад, у Нацыянальны мастацкі музей не надта дарагія, улічваючы, што ў нас 18 залаў. Што датычыцца камерцыйных выстаў, то мы робім акцыі па іх бясплатным наведванні выхаванцамі дзіцячых дамоў, мастацкіх вучылішч, акадэмій і інш. Таксама робім скідкі. Хацелася б нагадаць, што музеям, іншым установам культуры ніхто не адмяняе план платных паслуг. Планы пастаянна павялічваюцца. Тое, што зарабляем на камерцыйных выставах, - гэта дадатковая плата да заработнай платы нашым супрацоўнікам.

Я ўжо казаў, што дзевяць гадоў рыхтавалі выставу ў Ватыкане. Толькі ў гэтым годзе асабіста мне давялося тройчы ездзіць туды на перагаворы. У гэтым годзе рыхтуецца праект з Эрмітажам, таксама выстава з фондаў Траццякоўскай галерэі. Гэта ўсё пошук грошай. Лічу, што з малых гадоў у дзяцей трэба выхоўваць разуменне, што ўсё павінна быць за плату. Калі школьнік возьме грошы на наведванне музея ў бацькоў, то яму будзе прасцей зразумець, што грошы гэтыя не проста дасталіся, а музей патраціць іх на захаванне твораў мастацтва.

Наталля Бярэзіна, Мінск:
Уладзімір Іванавіч, музей не плануе павялічыць рабочы дзень? Бо працуючаму чалавеку паспець агледзець экспазіцыю да закрыцця музея (у 19.00) практычна нерэальна ў буднi дзень. Хоць такая практыка і ў Літве, напрыклад, дзе музеі закрываюцца ў 18.00. Але хіба гэта апраўдана?
Прокопцов Владимир Иванович

Музей па чацвяргах працуе да 21.00. Калі ласка, давайце прывучымся хадзіць у музей па вечарах. Калі мы ўбачым, што людзі ўжо не змяшчаюцца ў залах, мы працягнем рэжым работы, дапусцім, па пятніцах. Давайце прывучаць нашых людзей хадзіць у музеі. Вялікая раскоша трымаць 18 залаў пустымі, калі наведвальнікаў няма.

Давайце будзем выхоўваць адзін аднаго ў гэтым плане. Мы зрабілі першы крок наперад.

Мікалай, Гродна
Ці гатовы якія-небудзь работы з фондаў музея памяняць на карціну мары для свайго музея?
Прокопцов Владимир Иванович

Музею патрэбна шмат розных карцін, але не толькі карцін. Напрыклад, мы жадаем мець і слуцкія паясы. І гатовы былі б купіць, калі б знайшлі спонсараў. Раней ужо была размова пра абмен якіх-небудзь карцін на слуцкія паясы з Расіяй. Адной з прапаноў быў абмен карцін Івана Шышкіна на слуцкія паясы. Адна работа Шышкіна каштуе каля $1 млн, слуцкі пояс - $80-100 тыс. Мне падаецца, можна было б зрабіць такі абмен: работу Шышкіна на 10 слуцкіх паясоў у эквіваленце. Але няма такога заканадаўства, каб абменьвацца мастацкімі каштоўнасцямі. Таму пакуль гэта прыгожая мара для нашага музея.

Зараз мы рыхтуемся да 150-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца і плануем арганізаваць маштабную выставу. У калекцыі музея ёсць адна работа "Каля касцёла", у карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка тры работы. Зараз мы шукаем спонсараў, каб набыць творы мастака. Работы майстра ёсць у яго родных, напрыклад, у Варшаве жыве ўнук Фердынанда Рушчыца. Выстава прадставіць работы з чатырох краін: Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Рыхтуючыся да юбілейнай даты, на працягу чатырох гадоў плануем рэалізаваць некалькі праектаў. Будуць прыведзены ў належны стан фамільныя могілкі ў Багданаве, дзе пахаваны яго бацькі і ён сам, плануем адрадзіць сядзібу, якая згарэла падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе у Багданаве. У далейшым гэта стане адукацыйным цэнтрам, дзе будуць праходзіць пленэры, музычныя мерапрыемствы для рознай аўдыторыі. У Багданаве праходзіў ужо дзіцячы пленэр і пленэр для сталых мастакоў, а з 11 мая ў Багданаве пройдзе яшчэ адзін пленэр. У серыі "Знакамітыя мастакі Беларусі", якая выдаецца па ініцыятыве музея, выйшла кніга пра Фердынанда Рушчыца.

Рабіць мы будзем гэта з дапамогай Літвы і Польшчы. Плануецца сумеснае выданне вялікага альбома работ Фердынанда Рушчыца, выданне сярэбранай манеты. Мы будзем прапаноўваць унесці гэты юбілей у спіс знамянальных дат ЮНЕСКА і прысвяціць 2020 год Фердынанду Рушчыцу.

У хуткім часе я планую сустрэцца з унукам мастака. Ёсць ідэя стварыць фонд Фердынанда Рушчыца і зарэгістраваць на яго радзіме.

Святлана Папкова
Раскажыце пра новыя праекты, якія вы плануеце рэалізаваць у гэтым годзе.
Прокопцов Владимир Иванович

У Магілёве 30 верасня адбудзецца III Нацыянальны форум "Музеі Беларусі". У яго рамках плануецца адкрыццё пасля рамонту музея Бялыніцкага-Бірулі і выставы Траццякоўскай галерэі. Тут мяркуецца прадставіць 15-17 твораў, самай знакавай сярод якіх з'яўляецца карціна Ісака Левітана "Над вечным спакоем". Дарэчы, гэты твор мастак пісаў на дачы Бялыніцкага-Бірулі, што ў Цвярской вобласці. Я лічу, што гэта будзе самая знакавая падзея форуму, у якім прымуць удзел дырэктары музеяў суседніх краін, Кітая. Дырэктар Траццякоўскай галерэі запрошана ганаровым старшынёй аргкамітэта. Потым гэта выстава пераедзе ў Нацыянальны мастацкі музей, дзе будзе дапоўнена творамі рускіх мастакоў з нашай калекцыі.

Таксама мы на працягу двух гадоў вядзём перагаворы з генеральным дырэктарам Дзяржаўнага Эрмітажа наконт выставы "Будыйскае мастацтва". Яе частку плануецца выставіць у верасні ў Нацыянальным мастацкім музеі, потым - у палацы Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі.

Іван, Віцебск
Як вы ставіцеся да мультымедыйных мастацкіх выстаў, якія папулярныя апошнім часам? На іх не ўбачыш сапраўдных карцін - толькі выявы на экране. Хіба гэта можа замяніць непасрэднае сузіранне твораў?
Прокопцов Владимир Иванович

Я стаўлюся да гэтага дваяка. Зразумела, роспіс, напрыклад, Мікеланджэла, цяжка разгледзець на вышыні 5-6 метраў дэталі. Але каб такая тэндэнцыя не адвадзіла людзей ад музеяў. На экране камп'ютараў сёння можна ўбачыць усё: і Траццякоўку наведаць, і Рускі музей. Але, на мой погляд, арыгінал дае больш магчымасцей для наведвальнікаў, хоць тэхнічныя сродкі карысныя, і імі трэба карыстацца. Гэта чыстая камерцыя, у нейкай ступені дапамога. Хацелася б, каб людзі глядзелі арыгіналы. Таму што арыгінал выяўляе энергетыку мастака, і гэта ўспрымаецца зусім па-іншаму.

Кісень Алена
Зараз у НММ працуе аўдыягід на трох мовах - рускай, беларускай і англійскай. Плануеце зрабіць версіі на іншых мовах?
Прокопцов Владимир Иванович

Каля паўгода таму мы зрабілі аўдыягід на кітайскай мове. Вы можаце дзівіцца, чаму на кітайскай мове? Адказ тут просты: у нас шмат кітайскіх студэнтаў, большасць з іх не ведаюць рускай мовы, некаторыя нават і англійскай мовы не ведаюць. Таму мы вырашылі пашырыць моўны арэал нашага музея. Гэта вельмі няпростая задача: трэба агучыць на кітайскай мове, зрабіць аўдыягіды. Таму мы паступова гэта робім, пакуль гэта некалькі залаў. Стараемся, дарэчы, і на камерцыйныя выстаўкі гэту практыку распаўсюджваць: на выстаўцы "Час і творчасць Бакста" ў нас былі аўдыягіды, на выстаўцы "Гоя, Пікаса...", на экспазіцыі Траццякоўскай галерэі.

У планах - нямецкая, іспанская, французская мовы. Але мы робім акцэнт на англійскай мове, таму што ўсе турысты ў асноўным яе ведаюць. Таму ў нас і этыкеткі пад творамі на трох мовах: рускай, англійскай і беларускай. У многіх музеях за мяжой толькі на адной - мове краіны, што крыху замінае. Мы робім заўсёды этыкеткі на трох мовах, каб турыстам было камфортна.

Збіраемся пашыраць моўны арэал паступова, хаця, мабыць, праз пэўны час аўдыягіды будуць іншыя, а мы павінны быць гатовы да ўсіх тэхнічных адкрыццяў.

Бондар Вераніка, Мінск
Філіял Нацыянальнага мастацкага музея ў Раўбічах - Музей беларускага народнага мастацтва. Размешчаны ў адноўленым будынку былога касцёла. Музей вельмі цікавы, але нават не ўсе беларусы ведаюць пра яго існаванне, не кажучы пра турыстаў. Чаму б не ўключыць яго ў турыстычныя маршруты, тым больш, там ёсць што паглядзець?
Прокопцов Владимир Иванович

Гэта наш філіял, яму ўжо больш 30 гадоў, знаходзіцца ў шыкоўным месцы - беларускіх Альпах, я лічу. Там зроблена цудоўная экспазіцыя. На жаль, няма адпаведнай лагістыкі, шкада, што туды немагчыма даехаць на грамадскім транспарце, толькі на асабістым аўтамабілі. Я звяртаўся да Міністэрства спорту і турызму, да прадстаўнікоў турыстычных фірм, каб музей у Раўбічах уключылі ў пералік тых аб’ектаў, на якія прывозяць замежных турыстаў. Вядома, хацелася б, каб наш філіял быў задзейнічаны па поўнай. Больш таго, у Раўбічах не толькі адзін наш музей, там адпаведная спартыўная інфраструктура, і рэстараны, і гасцініцы.

На жаль, у Раўбічах мы выкарыстоўваем праграмы толькі для школьнікаў, робім майстар-класы. Да чэмпіянату свету па біятлоне сярод юніёнаў у мінулым годзе зроблены рамонт, там вельмі прыгожыя інтэр’еры, унікальныя экспанаты. Рэсурсы дазваляюць там яшчэ вельмі шмат працаваць, сумесна з Міністэрствам спорту і турызму ладзіць мерапрыемствы, задзейнічаць яго падчас спартыўных мерапрыемстваў.

Барыс Канстанцінавіч Бішук
Як вядома, экспазіцыйныя плошчы музея дазваляюць паказаць толькі 4% усёй музейнай калекцыі, пасля завяршэння будаўніцтва музейнага квартала будзе каля 10%, але і гэта кропля ў моры. Ёсць у фондах музея экспанаты, якія за ўвесь час яго існавання ні разу не выстаўляліся?
Прокопцов Владимир Иванович

Так, такія работы ёсць. Яны буйнафарматныя, накручаныя на валы. Іх памер - па 4-5 м. Скажам, работы таго ж Мая Данцыга. Калі мы рабілі яго выстаўку, работы раскручвалі.

У нас таксама ёсць работы, якія патрабуюць рэстаўрацыі. Дарэчы, у Год культуры мы зробім вельмі прыгожую акцыю і пакажам работу нашых рэстаўратараў.

Што датычыцца экспанавання, у любым музеі, акрамя, можа, нейкага краязнаўчага, раённага, выстаўляецца не ўсё. У тым жа Эрмітажы выстаўлена, можа, нават і менш, чым у нас. Усё не можа быць выстаўлена апрыёры. Таму што гэта будзе ўжо не музей, а галерэя. Работы павінны вісець на выстаўках часова - год, два, тры, а потым яны, як чалавек да ўрача, адпраўляюцца да рэстаўратара.

Зараз у нас выстаўка рускага мастацтва - выставілі тое, што не ўмясцілася ў нашу пастаянную калекцыю. Каго там толькі няма! Каля 70 работ вядомых расійскіх мастакоў.

Некаторыя работы мы даём на часовае карыстанне іншым музеям: Рускаму музею (Санкт-Пецярбург), Траццякоўскай галерэі.

Загрузить еще
или перейти на страницу

КОНФЕРЕНЦИЯ ЗАВЕРШЕНА
Брифинг Андрей Ромашко 24 января Изменения в порядке планирования, проведения и финансирования капитального ремонта жилья Пресс-конференция Сергей Вязович,
Александр Василевский,
Алексей Вишневский,
Григорий Пацкевич
23 января "МАЗ-СПОРТавто": по следам "Дакара-2019"
Пресс-конференция Кирилл Глущенко,
Елена Моргунова,
Ирина Ненартович,
Людмила Скорина,
Алла Бондарук
22 января Требования к качеству и маркировке пищевой продукции: новации в технических регламентах ЕАЭС
Пресс-конференция Наталия Павлюченко,
Владимир Климченко,
Нина Грабар
17 января Указ №500: новации в государственном социальном страховании для ИП и самозанятых граждан
Пресс-конференция Марина Малаева,
Юрий Кукашук,
Игорь Кушнеревич
15 января О совершенствовании системы жилищно-коммунального хозяйства города Минска
Пресс-конференция Михаил Талабаев,
Андрей Бабкин,
Андрей Ярошевич,
Сергей Тишук,
Юлия Гончарова
9 января Осторожно: тюбинги! Профилактика зимнего травматизма
Пресс-конференция Виталий Грицевич,
Валерия Клицунова,
Анатолий Ганец
9 января Агроэкотуризм в Беларуси как национальный бренд. Как развивать экономику впечатлений
Круглый стол Элла Селицкая,
Дмитрий Семенкевич,
Ирина Бабаченок,
Виолетта Брезовская,
Жанна Тарасевич
28 декабря Условия ведения бизнеса в Беларуси: что изменилось за год?
Пресс-конференция Александр Купченя,
Андрей Зырянов,
Сергей Хмарук
27 декабря Профилактика правонарушений в городе Минске в 2018 году. Предварительные итоги
Онлайн-конференция Андрей Асташонок,
Елена Горнак
22 декабря Контроль и надзор по-новому: практика применения
Онлайн-конференция Дмитрий Кийко,
Элла Селицкая
21 декабря Что изменится в налоговой системе Беларуси в 2019 году
Пресс-конференция Главный белорусский Дед Мороз,
Нина Богуш
19 декабря Встреча главного белорусского Деда Мороза с журналистами
Пресс-центр

Если вы хотите провести у нас свое мероприятие, пожалуйста, свяжитесь с нами:

тел.: +375 (17) 327-24-47

т/ф.: +375 (17) 327-13-46

e-mail: pressuser@belta.by

Заявка на проведение мероприятия

Адрес: 220030, г. Минск, ул. Энгельса, д. 30, к. 303 (ст.м. "Купаловская", рядом с ТЮЗом).

Контактное лицо: Криставчук Светлана Алексеевна

Погода
Минск
Барановичи
Бобруйск
Борисов
Брест
Варшава
Вильнюс
Витебск
Гомель
Гродно
Жлобин
Киев
Лида
Минск
Могилёв
Мозырь
Москва
Орша
Полоцк
Рига
Санкт-Петербург
Солигорск
МЧС предупреждает
Курсы валют
Нацбанк Лучшие курсы
Покупка Продажа
EUR
2.4447 BYN 2.44 BYN 2.447 BYN
USD
2.1527 BYN 2.151 BYN 2.155 BYN
RUB
3.2613 BYN 3.255 BYN 3.263 BYN
Подробнее курсы валют нацбанка Лучшие курсы
ТВ программа

Видео

Лукашенко обсудил с Сенько таможенные доходы и распределение ввозных пошлин в ЕАЭС

Инфографика

Цели устойчивого развития Национальный форум по устойчивому развитию пройдет 24 января в Минске в "Президент-Отеле".
Пресс-конференция Сергей Вязович,
Александр Василевский,
Алексей Вишневский,
Григорий Пацкевич
23 января "МАЗ-СПОРТавто": по следам "Дакара-2019"
Пресс-конференция Кирилл Глущенко,
Елена Моргунова,
Ирина Ненартович,
Людмила Скорина,
Алла Бондарук
22 января Требования к качеству и маркировке пищевой продукции: новации в технических регламентах ЕАЭС
Пресс-конференция Наталия Павлюченко,
Владимир Климченко,
Нина Грабар
17 января Указ №500: новации в государственном социальном страховании для ИП и самозанятых граждан
Пресс-конференция Марина Малаева,
Юрий Кукашук,
Игорь Кушнеревич
15 января О совершенствовании системы жилищно-коммунального хозяйства города Минска
Пресс-конференция Михаил Талабаев,
Андрей Бабкин,
Андрей Ярошевич,
Сергей Тишук,
Юлия Гончарова
9 января Осторожно: тюбинги! Профилактика зимнего травматизма