ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Вторник, 15 октября 2019
Минск Малооблачно +12°C
Новости
Все новости
Все новости
Общество
29 апреля 2019, 09:58

Два прарывы...

Калі зазірнуць у храналогію падзей, што разгортваліся 75 гадоў таму на франтах Вялікай Айчыннай вайны, то пра баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі можна даведацца не так шмат. І тлумачэнне гэтаму простае – на працягу другога вясновага месяца 1944 года падраздзяленні Чырвонай арміі на беларускім напрамку вялі ў асноўным баі мясцовага значэння і займаліся актыўнай разведкай размяшчэння вайсковых парадкаў праціўніка. Тым не менш гістарыяграфія захавала нам дзве важныя падзеі, якія пакінулі свой след у летапісе ўсеагульнай барацьбы савецкага народа з нямецка-фашысцкімі акупантамі. Гэта – Палеская наступальная аперацыя і так званая Полацка-Лепельская партызанская бітва.

На палескім напрамку

Палеская наступальная аперацыя, якая праводзілася на поўдні Беларусі – поўначы Украіны, была хуткацечнай і завяршылася 5 красавіка 1944 года. Ажыццяўлялася яна сіламі аднаго з самых непрацяглых па часе свайго існавання савецкіх вайсковых фарміраванняў – 2-га Беларускага фронту, які быў утвораны 24 лютага 1944 года на падставе адпаведнай дырэктывы Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання з падраздзяленняў 47, 61, 70-й армій, Дняпроўскай ваеннай флатыліі і 6-й паветранай арміі для ажыццяўлення канкрэтнай баявой задачы – нанясення ўдару ў стык нямецкіх груп армій "Цэнтр" і "Поўдзень" у брэсцкім напрамку. Мэты наступлення былі дзве: паменшыць больш як 300-кіламетровы разрыў, які ўтварыўся пасля зімовага наступлення 1943–1944 гадоў паміж беларускімі і ўкраінскімі франтамі, а таксама падтрымаць, не даўшы фашыстам магчымасці перакінуць падмацаванне з размешчаных у Беларусі войск, Праскурава-Чарнавіцкую наступальную аперацыю, што ажыццяўлялася ў тыя ж дні на карпацкім напрамку ва Украіне.

Згодна з распрацаваным планам, для галоўнага ўдару Палескай аперацыі быў вызначаны ўкраінскі горад Ковель – сучасны раённы цэнтр у Валынскай вобласці, авалодаўшы якім, савецкія войскі павінны былі развіць наступленне на Брэст, вызваліць яго і замацавацца на рубяжы ракі Заходні Буг. Адначасова перад падраздзяленнямі правага крыла 2-га Беларускага фронту стаяла задача выйсці на лінію ракі Прыпяць, выбіць акупантаў з такіх буйных населеных пунктаў, як гарады Тураў, Давыд-Гарадок, Столін, вёска Рубель, і адтуль нанесці ўдары ў фланг групы армій "Цэнтр" на Пінск, Мікашэвічы, Лунінец.

У выніку злучэнні 47-й і 70-й армій у ходзе імклівага наступлення за некалькі дзён дасягнулі Ковеля і акружылі яго. Аднак штурмаваць варожыя ўмацаванні не сталі. Камандуючы 2-м Беларускім фронтам генерал-палкоўнік Павел Курачкін вырашыў дачакацца падмацавання і адклаў авалоданне горадам на некаторы час: гэта была яго вялікая стратэгічная памылка. Праціўнік жа скарыстаўся пралікам і перакінуў пад Ковель дадатковыя падраздзяленні – адну танкавую і сем пяхотных дывізій. Сабраўшы такім чынам сілы ў адзіны кулак, вораг правёў некалькі контрудараў і ў выніку 10-дзённых баёў змог прарваць кола акружэння і адцясніць ад горада савецкія войскі.

Практычна адначасова з гэтымі падзеямі сіламі 61-й арміі вяліся баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларускага Палесся, дзе праціўнікам была створана даволі моцная абарончая сістэма з ізаляваных, удала "ўпісаных" у навакольную лясіста-балоцістую мясцовасць агнявых апорных пунктаў. Прабіць гэтую загароду з ходу не ўдалося, завязаліся баі, якія для савецкага боку аказаліся малапаспяховымі. "Действуя в полосе шириной 24 км, соединения корпуса (9-га стралковага корпуса 61-й арміі. – С.Ж.) за 10 суток продвинулись всего на 4–8 км и поставленную задачу выполнить не смогли. Плацдарм в районе Столина ликвидирован не был... Войскам 61-й армии удалось лишь очистить участок южного берега Припяти между Мозырем и Туровом... В тех условиях, в каких оказалась 61-я армия, требовать от нее большего было нельзя – максимально приблизившись к Припяти, оставив врагу Давид-Городок, Пинск и Столин, наши войска перешли к обороне", – адзначаў у сваім даследаванні "Наступление 2-го Белорусского фронта в Полесье" савецкі гісторык, спецыяліст па ваеннай стратэгіі, франтавік Сяргей Міхалёў.

У першых чыслах красавіка ў раён баявых дзеянняў пад Ковелем у якасці эксперта прыбыў камандуючы 1-м Беларускім фронтам генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі. Ацаніўшы абстаноўку, ён выказаў меркаванне аб немэтазгоднасці далейшага развіцця Палескай аперацыі. Яго прапановы былі прыняты Стаўкай, адкуль прыйшоў загад аб спыненні, пачынаючы з 5 красавіка 1944 года, баявых дзеянняў на ковельскім напрамку і пераходзе савецкіх войск да абароны. Адначасова, згодна з рашэннем Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, 2-і Беларускі фронт, які не праіснаваў і паўтара месяца, расфарміравалі, а яго падраздзяленні перадалі ў распараджэнне К. Ракасоўскага. Пазней, 24 красавіка таго ж года, 2-і Беларускі фронт быў адноўлены з афіцыйнай прыпіскай – "другое фарміраванне". На чале яго паставілі генерал-палкоўніка Івана Пятрова.

Нягледзячы на сваю малапаспяховасць, Палеская наступальная аперацыя пакінула пэўны пазітыўны след у летапісе Вялікай Айчыннай вайны. Баявыя дзеянні войск 2-га Беларускага фронту на так званым палескім напрамку садзейнічалі адцягненню на сябе значнай часткі варожых сіл, што вельмі аблегчыла становішча 1-га і 2-га Украінскіх франтоў падчас ажыццяўлення імі Праскурава-Чарнавіцкай наступальнай аперацыі. Ды і пазіцыі, заваяваныя падраздзяленнямі 61-й арміі на Беларускім Палессі ў раёне Турава – Століна, пазней спрыялі больш імкліваму разгортванню ў гэтай мясцовасці баявых дзеянняў савецкіх войск пры правядзенні аперацыі "Баграціён".

Партызанская рэспубліка

У гісторыі Другой сусветнай вайны вядомы тры буйныя партызанскія бітвы. Дзве з іх – на рэках Нярэтва і Суцьеска – адбыліся ў 1943 годзе ў былой Югаславіі. Трэцяй стала Полацка-Лепельская, падзеі якой разгортваліся ў сярэдзіне красавіка – пачатку мая 1944 года на тэрыторыі сучаснай Віцебшчыны.

Трэба зазначыць, што Полацка-Лепельская партызанская зона была найбуйнейшай з 23 падобных тэрытарыяльных адзінак, што існавалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі Беларусі. Яна аб'ядноўвала больш за 3200 квадратных кіламетраў вызваленай тэрыторыі, на якой было 1220 населеных пунктаў. Пад аховай народных мсціўцаў, а вясной 1944 года там было сканцэнтравана 16 партызанскіх брыгад, якія налічвалі 17,5 тыс. байцоў, знаходзілася 73,5 тыс. мірных жыхароў, у тым ліку каля 7,5 тыс. бежанцаў. Фактычна Полацка-Лепельская зона ўяўляла сабой паўнавартасную партызанскую рэспубліку. Тут працавалі заводы, электрастанцыі, фабрыкі, майстэрні. Дзеці хадзілі ў школы. Была і свая сталіца – гарадскі пасёлак Ушачы, які партызаны вызвалілі яшчэ ў верасні 1942 года. Акрамя таго, на тэрыторыі зоны дзейнічалі тры аэрадромы, куды самалётамі з-за лініі фронту дастаўлялі зброю, боепрыпасы, амуніцыю і адкуль у тыл адпраўлялі параненых партызан, а таксама дзяцей.

Партызаны Полацка-Лепельскага злучэння вядуць бой. Фотахронiка БелТА. 1944 год
Партызаны Полацка-Лепельскага злучэння вядуць бой. Фотахронiка БелТА. 1944 год

Такая канцэнтрацыя сілы ў тыле ворага была невыпадковай. Справа ў тым, што Цэнтральны штаб партызанскага руху і камандаванне 1-га Прыбалтыйскага фронту планавалі яшчэ ў сярэдзіне снежня 1943 года вызваліць Полацк. І партызанская актыўнасць пры правядзенні франтавой аперацыі была зусім нялішняй. Аднак планам у вызначаны тэрмін не было наканавана ажыццявіцца.

Тым не менш Полацка-Лепельская партызанская зона існавала і ўяўляла рэальную пагрозу для нямецкіх войск. Народныя мсціўцы кантралявалі, так бы мовіць, у раёне сваёй адказнасці практычна ўсе асноўныя шашэйныя дарогі, наладжвалі на іх засады, узрывалі масты, знішчалі правадную сувязь і адначасова праводзілі баявыя аперацыі па разгроме варожых гарнізонаў у прылеглых да партызанскай тэрыторыі гарадах і буйных населеных пунктах – Лепелі, Чашніках, Камені і інш. Шмат клопатаў дастаўлялі партызаны фашыстам і на чыгуначных камунікацыях. Як сведчыць дзённік партызанскіх аперацый, "падчас другога этaпу "рэйкавай вайны" байцы брыгaды "За Савецкую Беларусь", нягледзячы нa моцную ахову, занялі шэраг перагонаў нa чыгунцы Полацк – Маладзечна і толькі зa адну ноч узарвалі 2543 рэйкі. Было забіта 50 і парaнена 68 гітлераўцаў. Атрад Рабянковa Лепельскай пaртызaнскай брыгaды зa пяць дзён узарваў 1589 рэек нa ўчaсткaх дарог Круляўшчызнa – Падсвілле і Падсвілле – Зябкі".

"В тяжелых зимних боях с охрaнными и регулярными чaстями немецкой aрмии зaкaлялись пaртизaнские подрaзделения Полоцко-Лепельского крaя, – успамінаў пазней у сваёй кнізе "Партизаны принимают бой" адзін з арганізатараў партызанскага руху на Віцебшчыне Герой Савецкага Саюза Уладзімір Лабанок. – Они отлично срaжaлись в обороне и из зaсaд, в ночных оперaциях нa железных дорогaх и в гaрнизонaх. Жaль только, что недостaток питaния к рaдиостaнциям не позволял сообщaть зa линию фронтa о всех оперaциях. С целью экономии боевые донесения мы передaвaли глaвным обрaзом вместе с рaзведдaнными о противнике для aрмейского комaндовaния. Тем не менее в оперaтивных сводкaх Совинформбюро время от времени сообщaлось и о нaших делaх. В сводке зa 26 феврaля 1944 годa, нaпример, говорилось: "Несколько пaртизaнских отрядов, действующих в Витебской облaсти, в полуторaмесячных непрерывных боях рaзгромили немецкие гaрнизоны в 30 нaселенных пунктaх. Уничтожено свыше тысячи гитлеровцев. Зa это же время советские пaтриоты пустили под откос 46 немецких воинских эшелонов. В течение только одной ночи пaртизaны взорвaли около четырех тысяч рельсов".

У коле блакады

Актыўныя баявыя дзеянні партызан Полацка-Лепельскай зоны адцягвалі значныя сілы не толькі тылавых часцей праціўніка і падраздзяленні паліцыі, але і 3-й нямецкай тaнкавай aрміі, якая дыслацыравалася ў раёне Віцебска. Больш таго, гітлераўцы бачылі ў гэтым і сваю стратэгічную слабасць: пры пераходзе Чырвонай арміі ў наступленне на віцебскім ці полацкім напрамках іх войскі непазбежна апынуліся б між двух агнёў. Каб прадухіліць такую сітуацыю, акупанты рэгулярна праводзілі супраць партызан карныя аперацыі.

Да пачатку вясны 1944 года да межаў партызанскай зоны былі сцягнуты вялізныя сілы праціўніка – амаль 60 тыс. салдат і афіцэраў з 12 палкоў СС і паліцыі, пяці пяхотных, трох ахоўных і адной авіяпалявой дывізій былі задзейнічаны ў арганізацыі адразу дзвюх чарговых карных аперацый супраць партызан – "Веснавое свята" і "Лівень". У агульнай колькасці немцы кінулі супраць партызан 137 танкаў, 235 гармат, 70 самалётаў, два бронецягнікі, а таксама выкарыстоўвалі практычна ўсе даступныя ім віды разведкі, уключаючы аэрафотаздымку. Аб значнасці для ворага гэтай аперацыі сведчыць ужо тое, што кіравалі ёю вышэйшыя фашысцкія чыны – групенфюрар войск СС генеральны камісар акругі "Беларусь" Курт фон Готберг і камандуючы 3-й танкавай арміяй генерал-палкоўнік Ганс Рэйнгарт.

У сваю чаргу, карнікам супрацьстаяла 16 партызанскіх брыгад агульнай колькасцю 17 185 чалавек, на ўзбраенні ў якіх было 9344 вінтоўкі, 1544 аўтаматы, 634 ручныя і 97 станковых кулямётаў, 151 процітанкавае ружжо, 143 мінамёты і 21 артылерыйская гармата. Агульная працягласць лініі партызанскай абароны складала 230 км.

Кальцо блакады вакол Полацка-Лепельскай партызанскай зоны цалкам самкнулася 11 красавіка – праціўнік выступіў з боку Полацка, і партызанам не заставалася нічога, як прыняць няроўны бой. За кароткі час у яшчэ не адталай цалкам пасля зімы зямлі яны здолелі па ўсіх правілах ваеннай тактыкі ўладкаваць сістэму абарончых рубяжоў – з акопамі, дзотамі, міннымі палямі. Затрымаць ворага хоць бы на гадзіну таксама лічылася перамогай: гэтага правіла народныя мсціўцы ў сваёй барацьбе цвёрда прытрымліваліся.

Карта-схема блакады нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi Полацка-Лепельскай партызанскай зоны
Карта-схема блакады нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi Полацка-Лепельскай партызанскай зоны

Аб распачатай блакадзе, зразумела ж, ведалі і кіраўніцтва Беларускага штаба партызанскага руху ў Маскве, і камандаванне 1-га Прыбалтыйскага фронту, пазіцыі якога размяшчаліся ў раёне Віцебска і Полацка, таму ўсяляк імкнуліся дапамагчы партызанам. Вось, напрыклад, як апісваў гэтую сітуацыю ў сваіх успамінах "Воины-прибалтийцы в сражениях за Белоруссию" камандуючы 1-м Прыбалтыйскім фронтам Іван Баграмян: "Особо страстное нетерпение охватило воинов, когда они весной 1944 г. узнали, что гитлеровцы предприняли крупную карательную экспедицию против бе­лорусских партизан, основавших в тылу оккупантов своего рода партизанскую республику со столицей в г. Ушачи... Желание помочь доблестным партизанам было настолько велико, что даже мой старый друг начальник штаба фронта генерал В.В. Курасов, обычно всегда трезво оценивавший обстановку, на этот раз не выдержал и начал выдвигать идею немедленного наступления. Но по условиям сложившейся к тому времени обстановки это желание, к сожалению, было неосуществимым: наступила уже весенняя распутица, да и войска фронта еще не были готовы к проведению крупного наступления".

Пасля таго як стала вядома, што немагчыма дапамагчы партызанам, актывізаваўшы наступ на Полацк, камандаванне 1-га Прыбалтыйскага фронту і Цэнтральны штаб партызанскага руху сталі прымаць меры па садзейнічанні блакаднікам сродкамі паветраных сіл. Пазней У. Лабанок у сваёй кнізе напісаў наступнае: "Военные летчики совершали полеты, как правило, ночью, нередко в сложных метеорологических условиях. Приходилось прорываться сквозь завесу вражеского зенитного огня... Самолеты доставляли нам боеприпасы, взрывчатые вещества, оружие, медикаменты, агитационные материалы. За период боев с карателями партизанам Полоцко-Лепельской зоны было послано по воздуху более 250 тонн грузов. В том числе только с 11 апреля по 1 мая в нашу зону было совершено 354 самолето-вылета и перевезено 57 880 килограммов боевых грузов". І хоць значнай дапамогай савецкіх лётчыкаў у блакадным супрацьстаянні партызан з ворагам былі і авіяцыйныя бомбавыя ўдары, галоўнымі фактарамі ўсё ж заставаліся гераізм і мужнасць народных мсціўцаў. Менавіта яны, нягледзячы на больш як трохразовую перавагу праціўніка ў жывой сіле і ўзбраенні, дэманстравалі ў жорсткіх баях стойкасць і бездакорнае воінскае майстэрства.

Выхад з акружэння

Баі з акупантамі ішлі жорсткія. Партызанам удавалася ўтрымліваць свой заходні фронт, які прылягаў непасрэдна да чыгункі Маладзечна – Полацк, але з усходу і поўдня карнікі павольна ўгрызаліся ў іх абарончыя парадкі і кола блакады паступова звужалася. "В последних числах апреля бои гремели на южных подступах к Ушачам… Это были безмерно тяжелые дни. Ничего подобного Ушачи никогда не видели и не слышали, – успамінаў У. Лабанок. – Длившийся часами орудийный грохот сменялся ударами с воздуха... Сдавливающий виски гул моторов, пулеметная стрельба и бомбовые взрывы не прекращались ни на минуту. Вражеская авиация перемещала свои удары с передней линии на ближний тыл, затем еще дальше, до Ушачей... Еще свирепствовала в воздухе вражеская авиация, а на партизанские позиции уже наползали танки. Напряжение на линии обороны усиливалось все больше... Трудно теперь себе представить, как нам удавалось отражать эти значительно более крупные и мощные, чем в начале экспедиции, танковые атаки. Только 29 апреля бронебойщики подбили 7 вражеских машин...". Тым не менш 30 красавіка народныя мсціўцы вымушаны былі пакінуць Ушачы. У гэты ж дзень ворагу ўдалося захапіць і яшчэ некалькі стратэгічна важных для партызан населеных пунктаў, пасля чаго працягласць партызанскага фронту звузілася з 230 да 20 км. У выніку 1 мая рэшткі партызанскіх брыгад вымушана сканцэнтраваліся недалёка ад Ушачаў – у Матырынскім лесе.

Вось як ахарактарызаваў агульнае становішча ў партызанскай зоне ў аператыўным данясенні Стаўцы І. Баграмян: "Руководитель партизанских бригад Полоцко-Лепельской зоны тов. Лобанок донес, что партизаны несут большие потери. Убиты командиры бригад Короленко, Данукалов. Положение партизанской зоны стало тяжелым, и при таком натиске немцев партизаны смогут продержаться не более трех дней. Поэтому он предложил прорыв на северо-восточном направлении, выход к реке Западная Двина на участке Островляны – Карпиничи с задачей удержать этот участок до подхода войск фронта, но не более двух дней.

Учитывая тяжелое, непрерывно ухудшающееся положение партизан и невозможность остановить наступающего противника, полностью исчерпав при этом все способы и виды помощи, Военный совет фронта, по согласованию с тов. Пономаренко (Панцеляймон Панамарэнка – кіраўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху. – С.Ж.), для спасения партизан и населения Ушачской зоны принял решение вывести партизанские бригады и население из окружения в районы Шарковщины и озера Нарочь (на самай справе возера Шо. – С.Ж.). С этой целью дан приказ партизанским бригадам в ночь на 1 мая с. г. начать прорыв в западном направлении..."

Аднак аператыўная абстаноўка склалася так, што ў ноч на 1 мая не ўсе партызанскія атрады паспелі сканцэнтравацца ў адпаведнасці з загадам. Прарыў блакады давялося адкласці. Камандзірам аператыўнай групы У. Лабанком было прынята рашэнне сабраць ва ўдарны кулак лепшых байцоў і ў ноч з 4 на 5 мая паспрабаваць вырвацца з блакады на ўчастку паміж вёскамі Паперына і Новае Сяло, дзе абарона немцаў была сур'ёзна ўмацавана і дзе яны не чакалі партызан.

"Поле… Всего несколько сот метров между лесом и деревнями. Поздним вечером, когда стемнеет, мы пойдем по этому нагретому майским солнцем клочку земли. Его надо преодолеть именно сегодня, в ночь на 5 мая. Завтра будет поздно. По пути придется штурмовать деревни Новое Село, Паперино и дорогу. Каратели прочно закрепились там. Предстоит тяжелый бой. После осмотра местности передаю через связных приказ комбригам: штурм начинаем в 23.30 по моему сигналу – две красные ракеты.

Партизанским бригадам имени ВЛКСМ, имени С.М. Короткина, 16-й Смоленской и полку И.Ф. Садчикова ставлю задачу разгромить вражеские гарнизоны в деревнях Паперино и Новое Село и вывести соединение в лес юго-восточнее Селища. Бригады имени В.И. Чапаева, Лепельская, "За Советскую Белоруссию" прикрывают штурмовые бригады, после прорыва направляются на места своей прежней дислокации и действуют по собственному усмотрению. Остальные формирования после прорыва следуют в лесной массив севернее озера Шо.

Под прикрытием партизанских подразделений должны были выходить из окружения местные жители", – так пазней апісваў у сваёй кніге стратэгію прарыву У. Лабанок.

Полацка-Лепельская бітва працягвалася 25 дзён. Нягледзячы на ўсе абставіны і страты (загінулі і прапалі без вестак звыш 7 тыс. партызан, каля 11 тыс. мірных жыхароў былі ўзяты карнікамі ў палон і затым вывезены ў Германію), у цэлым яе неабходна прызнаць паспяховай для народных мсціўцаў. Ім удалося вырвацца з акружэння, захаваць за сабой частку тэрыторыі. Партызаны па-ранейшаму заставаліся сур'ёзнай пагрозай для вермахта, захавалі яны сувязь з войскамі Чырвонай арміі. Акрамя таго, народныя мсціўцы прадэманстравалі падчас аперацыі выдатныя баявыя якасці, дысцыплінаванасць, вывучку, высокую ступень каардынацыі з войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту. Усё гэта ў пэўнай ступені паспрыяла поспеху на пазнейшым этапе вызвалення Беларусі – у наступальных аперацыях савецкіх войск па вызваленні Віцебска і асабліва Полацка.

На мемарыяльным комплексе "Прарыў". 2016 год
На мемарыяльным комплексе "Прарыў". 2016 год

***

У 1974 годзе на месцы партызанскага прарыву па праекце вядомых беларускіх архітэктараў Леаніда Левіна, Юрыя Градава і скульптара Анатоля Анікейчыка быў узведзены мемарыяльны комплекс. Яго так і назвалі – "Прарыў". Помнік атрымаўся дзівосным, са сваёй унікальнай атмасферай: калі знаходзішся там, то літаральна кожнай часцінкай сваёй душы адчуваеш нябачную прысутнасць тых, хто аддаў жыццё ў жорскіх баях з ворагам у красавіку – пачатку мая 1944-га. У пачатку шляху, што вядзе да мемарыяла, на жалезабетонным подыуме ўстаноўлена бронзавая пліта з надпісам: "Іх было 17 185 супраць 60 тысяч. Мужнасць народа перамагла. Смерць стала бессмяротнасцю". І ў гэтых словах не толькі вялікая філасофія, але і сутнасць барацьбы беларускага народа з ненавісным ворагам, які ў далёкім 1941 годзе замахнуўся на нашу свабоду і незалежнасць.

Уладзiмiр Пятровiч Алейнiкаў, былы ўдзельнiк баёў па выхадзе партызанскiх атрадаў з блакады, каля сцен мемарыяльнага комплексу "Прарыў". Май 2005 года
Уладзiмiр Пятровiч Алейнiкаў, былы ўдзельнiк баёў па выхадзе партызанскiх атрадаў з блакады, каля сцен мемарыяльнага комплексу "Прарыў". Май 2005 года

Сяргей ЖОЛУД

Топ-новости
Свежие новости Беларуси