ГОСОРГАНЫГОСОРГАНЫ
Флаг Суббота, 27 апреля 2024
Минск Сплошная облачность +14°C
Все новости
Все новости
Общество
21 февраля 2024, 17:34

Луцкі: родная мова робіць нас беларусамі

Ігар Луцкі
Ігар Луцкі
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Родная мова робіць нас беларусамі. Такой думкай з журналістамі падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі ў час урачыстага мерапрыемства "Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я першы раз прымаю ўдзел у такім мерапрыемстве. У мяне ў руках зборнік "100 вершаў" выдавецтва "Мастацкая літаратура", які выйшаў у 2019 годзе. Ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І я вырашыў, што сёлета, калі мы адзначаем 80-годдзе, будзе правільным пачытаць са сцэны Купалаўскага тэатра верш з гэтага зборніка. Які? Пачуеце, - адзначыў Ігар Луцкі. - Я скончыў беларускамоўную школу і, канешне, адчуваю мову, таму што з першага класа вывучаў яе. Гэты верш яшчэ са школы мяне захапіў, таму я вырашыў сёння ўзгадаць свае школьныя гады".
"Мова - гэта наш здабытак, які мы не павінны страціць, а памяць - гэта тое, што нас робіць моцнымі, незалежнымі, - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Сёння са сцэны Купалаўскага тэатра будуць гучаць розныя творы, але ўсе яны будуць пранікнуты любоўю да Беларусі. І гэта вельмі важна. Не толькі такія акцыі аб'ядноўваюць нас. Сумесная праца нас аб'ядноўвае. Сумесныя праблемы, якія мы вырашаем разам, таксама нас аб'ядноўваюць. Таму самі па сабе такія мерапрыемствы вельмі важныя для беларусаў. Тым больш для нас, яшчэ раз скажу: мова - гэта тое, што мы не павінны страціць. Таму што мова робіць нас беларусамі".
Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для беларусаў гэта свята надзвычай важнае і таму, паколькі чарговы раз падкрэслівае мілагучнасць, багацце і даўняе паходжанне беларускай мовы. З нагоды гэтага добрага свята сёння на галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы праходзіць урачыстае мерапрыемства "Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы", арганізаванае грамадскім аб’яднаннем "Беларускі саюз жанчын".-0-

Фото Павла Орловского
Теги
Луцкий
Новости рубрики Общество
Топ-новости
Свежие новости Беларуси